На працягу многіх гадоў таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аграфірма “Фалічы” стабільна працуе ў жывёлагадоўчай галіне, паступова нарошчваючы вытворчыя паказчыкі. У гаспадарцы вялікую ўвагу надаюць як колькасці малочнай і мясной прадукцыі, так і яе якасці.
Зразумела, што эфектыўная вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі немагчымая без стварэння трывалай кармавой базы. Менавіта на гэта скіравана дзейнасць мясцовых працаўнікоў фермаў.
Тое, што таварыства рухаецца ў правільным накірунку, пацвярджаюць статыстычныя дадзеныя, з якімі пазнаёміў загадчык Старафа-ліцкага жывёлагадоўчага комплексу Аляксандр Лісічкін:
— На сёння ў памяшканнях комплексу размешчана 1374 галавы БРЖ. З іх — 360 кароў, якія падзелены на восем групп. У параўнанні з мінулым годам на аналагічны перыяд грамадскі статак павялічыўся на 207 галоў, што складае 117%. У тым ліку на 124% — пага-лоўе буйной рагатай жывёлы, на 102% — кароў. Захавалі леташні паказчык па атрыманні прыплоду, і на сёння захаванасць нованароджаных цялят — 100%.
Значна больш сталі надойваць малака. Валавы надой узрос да 123%. Што датычыць якасці малака, то мы рэалізоўваем яго толькі экстракласам і вышэйшым гатункам. Ніводнага літра няма першага і другога гатункаў. Дарэчы, “экстры” таксама сталі здаваць больш, чым летась, на 136%. Даволі трывалы паказчык і па таварнасці малака: на вытворчы ўчастак сыраробчага камбінату пастаўляем 94,3% ад агульнай колькасці гэтага каштоўнага прадукту, які атрымліваюць нашы аператары машыннага даення.
Штодзённа стараемся не зніжаць сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы. У нас моцная (і па колькасці, і па якасці) кармавая база, таму кормім гадаванцаў пад поўную патрэбу, уключаючы ў рацыён вітамінныя і мінеральныя дабаўкі. Маем добры вынік — валавыя прывагі за справаздачны перыяд склалі 139% да мінулагодняга ўзроўню.
— Ці ўзнікалі праблемы па доглядзе за жывёлай падчас зімова-стойлавага ўтрымання?
— Па вопыту папярэдніх гадоў перад пачаткам леташняй зімоўкі мы пастараліся прыняць усе меры, каб быць падрыхтаванымі да моцных маразоў. Таму ў зімовы перыяд не ўзнікала праблем ні па кармленні, ні па доглядзе, ні па даенні статка.
— У мінулым годзе на комплексе была завершана рэканструкцыя памяшкання для ўтрымання быкоў. Як ідуць справы ў новабудоўлі?
— Бычнік быў і раней на гэтым месцы, дзе размяшчалася 200 галоў, але з цягам часу сістэмы вадапаення і гноевыдалення пачалі выходзіць са строю, ды і ўмовы ўтрымання не адпавядалі сучасным тэхналагічным патрабаванням. Гаспадарка траціла сродкі, а вытворчасць не перакрывала затраты. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне перабудаваць поўнасцю (на здымках). Цяпер тут размешчана 400 бычкоў, якія падзелены на дзве групы — дарошчвання і адкорму. Абслугоўваюць іх два чалавекі. Штомесяц на Слуцкі мясакам-бінат здаём па 25 быкоў сярэдняй вагой 530 кілаграмаў. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе на адкорме складаюць каля 800 грамаў.
— Ведаю, што вы вялікую работу праводзіце і па аднаўленні дойнага статка і робіце стаўку на ўвод у агульны статак усё больш высокапрадукцыйных рагуль.
— Так. На комплексе ёсць памяшканне, дзе мы гадуем цялушак злучнага і прадзлучнага ўзросту. Усе яны штучна асемяняюцца. Пакрываем маладых каровак вагой не менш за 350 кіла-грамаў, менавіта ў такой вазе яны добра выношваюць цялятак, якія нараджаюцца здаровымі. На дадзены момант у летнім лагеры знаходзіцца 220 пакрытых цялушак. Пасля ўводзім іх у асноўны статак. У мінулым годзе ўвод іх склаў больш за 30%. За кошт гэтага мы павялічваем і пагалоўе, і валавыя надоі малака.
— Пачаўся летне-пашавы перыяд. Як рыхтаваліся да яго, што паказалі першыя дні пасля пераводу?
— Як толькі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е, мы перавялі дойны статак на кругласутачны выпас. У бягучым годзе вывялі не на азімае жыта, як звычайна, а адразу на травастой. І не пашкадавалі. Не згубілі ні літра малака, наадварот, паказчыкі пайшлі ўверх. Перад пачаткам гэтага працэсу адрамантавалі перасоўныя даільныя ўстаноўкі, бочкі для вады, наладзілі халадзільнае абсталяванне, электраагаро-джы і электрапастухі. Нядаўна для нованароджаных цялятак закупілі сорак хатак для халоднага вырошчвання. Думаю, гэты перыяд пройдзе не горш за мінулагоднія.
— Калектыў, напэўна, зладжаны?
— Калектыў складаецца з трыццаці чалавек. Аснова яго — даяркі і даглядчыкі. Усе людзі самастойныя, добра ведаюць сваю справу, імкнуцца да атрымання найбольшых малочных і мясных паказчыкаў. Спадзяёмся, што на гэтым мы не спынімся, а будзем рухацца наперад стабільна і ўпэўнена.