“Багаты наш край на людзей працавітых!”. 21.by

“Багаты наш край на людзей працавітых!”

12.03.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5555.jpg

Кіраўскі раён — адзін з самых маладых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Ён багаты на ўрадлівыя ворныя землі, велічныя лясы, бязмежныя пашы, празрыстыя рэкі і азёры. Але самае галоўнае яго багацце — людзі, працавітыя, таленавітыя, здольныя пераадольваць любыя перашкоды. Менавіта лепшыя з лепшых кіраўнікоў і працаўнікоў сабраліся ў мінулую сераду ў раённым Доме культуры, каб падвесці вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2012 год, ушанаваць перадавікоў вытворчасці.
На пачатку сходу прысутным быў прадэманстраваны відэафільм аб развіцці Кіраўскага раёна ў мінулым годзе.
Раздзяліць з жыхарамі Кіраўшчыны радасць ад урачыстасці на сход прыбылі ганаровыя госці: кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Рыгор Варонін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Шамаль, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, дырэктар ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Андрэй Ісайчанка, выконваючы абавязкі першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ “Упраўляючая кампанія холдзінга Бабруйскаграмаш” Уладзімір Солап, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі Фонд міру” Валянціна Мельнікава, дэлегацыі г.Бабруйска, Бабруйскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Быхаўскага раёнаў, кіраўнікі раёна мінулых гадоў, заслужаныя ветэраны працы. Прыбылі і замежныя госці — дэлегацыя Белгародскага раёна Ра-сійскай Федэрацыі, з якім нас звязваюць даўнія вузы сяброўства, у саставе намесніка Кіраўніка адміністрацыі Белгародскага раёна, старшыні камітэта будаўніцтва, транспарту Сяргея Полхава і намесніка начальніка муніцыпальнай установы “Аддзел капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Белгародскага раёна” Уладзіміра Вітохіна.
Адметна, што ўрачыстая праграма пачалася песняй аб Кіраўскім краі.
2013 год, як вядома, у нашай краіне аб’яўлены Годам беражлівасці. Па традыцыі, на сцэне раённага Дома культуры адбылася сімвалічная сустрэча мінулага Года кнігі і сёлетняга Года беражлівасці, які прыняў эстафету добрых спраў і Кнігу летапісу Кіраўскага раёна.
Удзельнікаў злёту і гасцей шчыра вітаў са сцэны старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. У сваёй прамове ён падвёў вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2012 год, агучыў поспехі і дасягненні, але ў той жа час спыніўся на недапрацоўках, акрэсліў асноўныя накірункі дзейнасці на бліжэйшую перспектыву (інтэрв’ю кіраўніка раённай вертыкалі ўлады на гэтую тэму было змешчана ў спецвыпуску раённай газеты, прысвечаным урачыстаму сходу).
Выступленне старшыні райвыканкама суправаджалі слайды, на якіх былі адлюстраваны адметныя падзеі, што адбыліся ў раёне ў мінулым годзе, моманты работы працоўных калектываў вытворчай і сацыяльнай сферы, людзі, якімі ганарыцца Кіраўшчына.
Вядучыя запрасілі на сцэну кіраўніка спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, якому быў паднесены духмяны каравай, як сімвал працы і стварэння.
У сваёй прамове Рыгор Аляксандравіч ад імя Магілёўскага выканаўчага камітэта падзякаваў кіраўнікам і прадстаўнікам працоўных калектываў — удзельнікам сходу, а ў іх асобе ўсім працаўнікам раёна за поспехі і дасягненні, якіх яны дабіліся ў 2012 годзе, і за той уклад, які штогод уносіць Кіраў-шчына ў развіццё Прыдняпроўскага краю.
Высокі госць адзначыў, што з кожным годам Кіраўскі раён становіцца ўсё больш утульным і камфортным для пражывання, пажадаў яго працаўнікам новых здзяйсненняў у 2013 годзе.
Рыгор Варонін уручыў Ганаровую грамату Ма-гілёўскага аблвыканкама трэнеру-выкладчыку па валейболе ДЮСШ Сяргею Лазаковічу, грашовую прэмію аблвыканкама — аператару машыннага даення МТФ “Дваранінавічы” СВК “Чырвоны баец” Анжэле Кузміч.
Свае віншаванні працаўнікам Кіраўшчыны выказаў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, ён уручыў Ганаровую грамату і каштоўны падарунак старшыні прафкама СВК “Ка-лгас “Беларусь” Галіне Дзятлавай, Дыпломы — прафгрупоргу, трактарысту-машыністу РУП “Жылічы” Раману Канавалаву і тынкоўшчыцы ДУКДСП “Кіраўская ПМК-255” Надзеі Марцючэнка, аб’явіў падзяку брыгадзіру цяплічнага камбіната СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, прафгрупоргу Марыі Кукабака.
Шчырымі і цёплымі былі словы, сказаныя са сцэны нашымі белгародскімі сябрамі. Сяргей Полхаў адзначыў, што ім вельмі прыемна прысутнічаць на такім значным для працаўнікоў і жыхароў Кіраўскага раёна мерапрыемстве, усведамляць, што раён з года ў год забяспечвае станоўчую дынаміку развіцця, а здабыткі кіраўчан з’яўляюцца важкім укладам у развіццё вобласці і Рэспублікі Беларусь у цэлым.
Асаблівае задавальненне сябры-расіяне выказалі з нагоды знамянальнай падзеі — адкрыцця ў раённым Доме культуры экспазіцыі Дружбы Белгародскага і Кіраўскага раёнаў. Гэта месца, падкрэслілі госці, дзе занатавана гісторыя развіцця сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва нашых раёнаў, якія будуць мацавацца і далей.
Ад імя кіраўніка Адміністрацыі Белгародскага раёна Андрэя Саўчанкі госці ўручылі кіраўніцтву раёна прывітальны адрас, падарункі, якія будуць выкарыстаны для далейшага тэхнічнага ўмацавання ўстаноў адукацыі.
Вядучыя зачыталі тэлеграму ад рэктара Бранскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесара Мікалая Белавуса, у якой былі выказаны шчырыя віншаванні з дасягнутымі працоўнымі поспехамі ў народнай гаспадарцы раёна за 2012 год.
Прагучалі віншаванні, пажаданні і былі ўручаны падарункі ад дэлегацый суседніх раёнаў.
Цырымонія ўзнагароджвання тым часам прадоўжылася. У цэнтры ўвагі былі пераможцы раённых спаборніцтваў за 2012 год у розных намінацыях (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана на старонках раённай газеты напярэдадні ўрачыстага сходу). Вядучыя агучвалі намінацыі, кіраўнік раёна Уладзімір Піскіжаў узнімаўся на сцэну, каб уручыць кіраўнікам калектываў-пераможцаў працоўнага спаборніцтва, а таксама асобным падраздзяленням і атрымаўшым званне “Лепшы па прафесіі” заслужаныя ўзнагароды, павіншаваць іх.
Прэміі райвыканкама былі ўручаны лепшым валейбалісткам Таццяне Белакурскай, Вользе Бяляўскай, Крысціне Ермалавевай, Ганне Слабуковай, Кацярыне Сушко, Ксеніі Халадцовай і трэнеру-выкладчыку ДЮСШ Сяргею Лазаковічу, які падрыхтаваў пераможцаў Рэспубліканскай спартакіяды.
Далей былі ўшанаваны пераможцы па выніках раённых аглядаў-конкурсаў за 2012 год.
Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму: за першыя тры месцы адпаведна — СВК “Чырвоны баец”, аддзел адукацыі райвыканкама, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Раённы агляд па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых аргнізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да веснавых палявых работ: пераможцай прызнаны АСП СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш”, другое месца — у СВК “Чырвоны баец”, трэцяе — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Былі таксама ўручаны ўзнагароды раённых аглядаў-конкурсаў сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы, сярод аператараў машыннага даення кароў за павелічэнне вытворчасці малака (адпаведнае рашэнне райвыканкама было надрукавана ў раённай газеце).
У блоку дасягненняў сельскіх Саветаў дэпутатаў цырымонію ўзнагароджвання правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.
Эстафету ўшанавання прадоўжыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, які аб’явіў падзяку загадчыку сталовай Жыліцкага сельгаскаледжа Жанне Сімановіч, старшыні прафкама, начальніку аддзела эканомікі райсельгасхарчу Таццяне Русецкай, уручыў дыпломы райкама прафсаюза работнікаў АПК аператару паточнай лініі па выпрацоўцы льну ААТ “Кіраўск-лён” Марыне Фраловай, трактарысту-машыністу СВК “Добасна-агра” Дзмітрыю Грыцкевічу, аператару машыннага даення СВК “Калгас “Ніва” Матроне Сямёнавай.
Старшыня Кіраўскага аддзялення грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз” жанчын” Ірына Шаршукова агучыла вынікі конкурсу “Жынчына года-2012”. Яго пераможцамі па рашэнні прэзідыума грамадскай арганізацыі сталі ў намінацыях: “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” — Алена Круцько, галоўны ўрач райбальніцы,член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; “За актыўную грамадскую дзейнасць” — Надзея Каранкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў; “За дасягненні ў выхаванні дзяцей” — Святлана Пацёмкіна, аператар машыннага даення СВК “Калгас “Беларусь”; “За дабрачыннасць і міласэрнасць” — Святлана Былініна, дырэктар раённага сацыяльнага дзіцячага прытулку в.Лёўкавічы; “ За жаночую мужнасць” — Людміла Манько, ветэран Вялікай Айчыннай вайны; “За ўклад у духоўна-маральнае адра-джэнне” — Таццяна Бяляўская, намеснік дырэктара гімназіі г.Кіраўска; “За адраджэнне вёскі” — Таццяна Мелінчан, упраўляючы сялянска-фермерскай гаспадаркі.
Паколькі ўрачысты сход праходзіў напярэдадні свята 8 Сакавіка, у прамовах, выступленнях гучалі светлыя, пранікнёныя словы віншаванняў і самых добрых пажаданняў у адрас цудоўнай паловы чалавецтва — жанчын. На сцэну быў вынесены кошык кветак для ўсіх жанчын раёна ад імя старшыні райвыканкама Уладзіміра Піскіжава.
На працягу ўсяго мерапрыемства святочны настрой прысутным стваралі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, калектывы Кіраўскай, Жыліцкай дзіцячых школ мастацтваў, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, харэаграфічны калектыў “Вера” Мышкавіцкага СДК…
Святочная атмасфера панавала ў холах раённага Дома культуры, дзе гучалі мелодыі ў выкананні духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадакова, былі прапанаваны ўвазе прысутных фотастэнды, выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выставы-дэгустацыі прадукцыі, падрыхтаваныя сельгаспрад-прыемствамі раёна, Бабруйскім мясакамбінатам, а таксама Жыліцкім сельгаскаледжам, ліцэем №15, рай-спажыўтаварыствам, ААТ “Кіраўск-лён”, РАПТЗ, ААТ “Бытпаслугі”, раённымі вузламі паштовай і электрычнай сувязі, Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установамі адукацыі і іншыя.
Таццяна МАІСЕЕНКА,
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўскі раён — адзін з самых маладых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Ён багаты на ўрадлівыя ворныя землі, велічныя лясы, бязмежныя пашы, празрыстыя рэкі і азёры....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика