НАЗАЎСЁДЫ Ў СЭРЦАХ ЗЕМЛЯКОЎ. 21.by

НАЗАЎСЁДЫ Ў СЭРЦАХ ЗЕМЛЯКОЎ

30.04.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не стала Генадзя Акімавіча Шкрэдава (на здымку), які быў і назаўсёды застанецца гордасцю нашага рэгіёна.

Нарадзіўся ён у вёсцы Панізоўе, скончыў інжынерны факультэт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, працаваў на заводзе “Гомсельмаш” механікам меліярацыі, інжынерам у калгасе імя Янкі Купалы. І дзе б ні працаваў, Генадзь Акімавіч заўсёды знаходзіў час для свайго любімага занятку. Яго эцюды ўпрыгожвалі “Аршанку”, з’яўляліся на “Экалагічнай старонцы” і ў “Дняпроўскіх галасах”. Любімы жанр мастака – пейзаж, другое хобі – стварэнне скульптурных кампазіцый з гліны.

Пра Генадзя Шкрэдава часта пісалі на старонках газет, яго выставы добра памятаюць жыхары нашага рэгіёна. Работы аўтара ўпрыгожваюць інтэр’ер Копыскай і Зубаўскай школ. Генадзь Акімавіч быў кіраўніком розных гурткоў, дзяліўся сакрэтамі свайго майстэрства з вучнямі, якія заўсёды памятаюць пра свайго настаўніка. Гэты таленавіты чалавек быў вясёлы, любіў пагаварыць, заўсёды мог даць карысную параду. Генадзь Шкрэдаў часта бываў на прыродзе, любіў збіраць ягады і грыбы. Шкада, што не стала гэтага чалавека з душой лірыка, але яго спадчына і памяць аб ім назаўсёды захаваюцца для нашчадкаў.

К. ФОМЧАНКА,

старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не стала Генадзя Акімавіча Шкрэдава (на здымку), які быў і назаўсёды застанецца гордасцю нашага рэгіёна. Нарадзіўся ён у вёсцы Панізоўе, скончыў інжынерны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика