Яркое созвездие Ляховичского происхождения /фото/. 21.by

Яркое созвездие Ляховичского происхождения /фото/

21.05.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Жарабковіцкай школе вучацца эрудзіраваныя і таленавітыя Валерый Кузняцоў, Таццяна Сковыш, Міхаіл Літвіновіч.

16 мая фанфары абвясцілі аб адкрыцці юбілейнага, V раённага фестывалю “Сузор’е талентаў”. Удзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, спартыўных, турыстычных і творчых конкурсаў па выніках 2012/2013 навучальнага года ўшаноўвалі ў гарадскім Доме культуры.

— “Сузор’е талентаў” — гэта свята творчасці, інтэлекту і таленту, перамога ўсіх, хто зараз знаходзіцца ў гэтай зале, — адзначыла ў прывітальным слове да ўдзельнікаў урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч.
За 5 гадоў існавання фестываль стаў яркай падзеяй у адукацыйнай прасторы, а ўдзел у ім — своеасаблівым эталонам паспяховасці школьнікаў. З ушанавання інтэлектуальна адораных вучняў і з намінацыяй “З навукай у будучыню” ён падняўся яшчэ на некалькі прыступак, аб’яднаўшы намінацыі “Са спортам і турызмам па жыцці”, “Адоранасць у творчасці”.
З хваляваннем і гонарам выходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі на сцэну для ўзнагароджання граматамі і грашовымі прэміямі. Побач з героямі свята тыя, хто дапамог дасягнуць вышыні — настаўнікі. Менавіта для іх, хто своечасова заўважыў парасткі таленту і “падсілкоўваў” яго ведамі, увагай, разуменнем гучалі ў гэты дзень апладысменты, ім уручаліся кветкі.
Сярод лепшых вучняў Святлана Юрлевіч асабліва выдзеліла школьнікаў, якія “заззялі” на рэспубліканскім і абласным узроўнях: Антон Краўцэвіч і Кацярына Салодкая (гімназія), Паліна Арлоўская (СШ №2), Аляксандр Мелехавец, Алег Ланкуць, Андрэй Лойка (цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), Кацярына Рабцэвіч (ДЮСШ).
Таленавітыя вучні — у таленавітых настаўнікаў. Такіх як Людміла Раманенка (гімназія), Валянціна Маслюк (СШ № 2), Уладзімір Лісок (ЦДАДіМ). Менавіта гэтыя педагогі “вырасцілі” пераможцаў абласных алімпіяд, а Уладзімір Іванавіч — дыпламантаў рэспубліканскай выставы тэхнічнай творчасці “Прарыў у будучыню”.
Начальнік аддзела адукацыі Леанід Калбаса параіў юным дараванням не спыняцца на дасягнутым, а працягваць працаваць над сабой, развіваць свой талент, тым больш, што ў раёне ствараюцца ўсе ўмовы для гэтага.
Зала вітала апладысментамі і выхаванцаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спартсменаў, краязнаўцаў, якія ў творчых конкурсах, спаборніцтвах рознага ўзроўню дасягаюць поспехаў. І кожны такі поспех важны не толькі для канкрэтнага дзіцяці, школы, але і для Ляхавіччыны, Брэстчыны і наогул нашай краіны, у якой развіццю талентаў і здольнасцяў юных надаецца вялікая ўвага.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.























Пераможцы раённых і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый з СШ №2.



Таленавітыя настаўнікі з СШ №1 заўсёды побач са сваімі вучнямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 мая фанфары абвясцілі аб адкрыцці юбілейнага, V раённага фестывалю “Сузор’е талентаў”. Удзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика