Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі. 21.by

Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі

29.05.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Салдацкі кубачак

Працягнем серыю матэрыялаў “Найцікавейшыя экспанаты Вілейскага краязнаўчага музея”. Сёння старшы навуковы супрацоўнік установы Вольга Коласава раскажа пра незвычайны салдацкі кубачак:

– У фондах нашага музея ёсць партсігары, біклагі, на якіх нешта надрапана. У перапынку паміж баямі, салдат сядзеў і цвіком ці нечым вострым наносіў надпісы. У асноўным трапляліся такія экспанаты, які датычыліся Вялікай Айчыннай вайны.

Калі рабілі экспазіцыю па Першай сусветнай вайне, звярнулі ўвагу на гэты кубачак. Ён зроблены з гільзы з-пад снараду. Зацікавіла, што ж там такое надрапана. Калі зрабілі расшыфроўку, то ўбачылі такія надпісы: “Въ дни Революціи”, “Земля и Воля”, “Въ память Войны 1914-15-16-17 гг”.  

Расшыфроўка надпісаў на кубку


Выканаў гэтыя надпісы рускі салдат (аўтограф ён таксама пакінуў на кубку). Не ведаем, як склаўся яго лёс. Магчыма, ён прыняў удзел ў баі за Вілейку ў верасні 1915 года падчас Віленскай аперацыі. Далей была Нарачанская аперацыя ў сакавіку 1916 года. Потым салдаты з абодвух бакоў зразумелі бэссенсоўнасць гэтай вайны: яна ўжо стала акопнай і пачаліся братэрствы. Хадзілі на перамовы, магчыма, разам спявалі або танцавалі пад рускі гармонік.

Адметна, што ў надпісах на гэтым кубачку салдат выказаў настроі таго часу.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягнем серыю матэрыялаў “Найцікавейшыя экспанаты Вілейскага краязнаўчага музея”. Сёння старшы навуковы супрацоўнік установы Вольга Коласава раскажа пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика