"Маладзечна" святкуе першую перамогу пасля пяці паражэнняў (+фотарэпартаж з матча, каментар трэнера). 21.by

"Маладзечна" святкуе першую перамогу пасля пяці паражэнняў (+фотарэпартаж з матча, каментар трэнера)

08.07.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Маладзечна-2013" парадавала аматараў футбола доўгачаканай перамогай з лікам 2:1.

Каманда паклала ў сваю скарбонку яшчэ тры ачкі.

Абодва галы ў вароты "Віцебска" забіў Юры Марціновіч.

Сапернікі пачалі больш актыўна атакаваць на пачатку другога тайма. Адна з атак скончылася паспяхова – віцебчане здолелі скараціць адставанне ў ліку. Але зраўняць лічбы на табло не атрымалася.

Для карэспандэнтаў "РГ" гульню пракаментаваў галоўны трэнер каманды "Маладзечна-2013" Дзяніс Мятліцкі:

– У першую чаргу радуе тое, што мы набралі тры ачкі. І ўрэшце змаглі парадаваць прыхільнікаў футбола. Гульня была складанай, пра гэта я папярэджваў футбалістаў загадзя: з "Віцебскам" мы прыкладна на адным узроўні, бо і ў нас, і ў іх гуляе моладзь. У другім тайме папрасіў дабавіць у гульні, але не атрымалася.

– Гульнёй вы задаволеныя?

– Вынікам задаволены, а гульнёй... Ведаеце, ёсць такая прымаўка: гульня забываецца, а вынік застаецца. Самым галоўным цяпер была перамога пасля пяці паражэнняў. І мы яе атрымалі.

– Сёння абодва галы на рахунку аднаго футбаліста...

– Дарэчы, учора Юра Марціновіч гуляў за другую каманду, якая выступае на першынстве вобласці. І таксама адзначыўся двума галамі.

– Пасля некалькіх паражэнняў запар не ўсе прыхільнікі маладзечанскага футбола працягваюць верыць у вашу каманду. Можа, праз газету хочаце звярнуцца да іх?

– Ведаеце, мы будзем вяртаць іх веру ў каманду не праз словы, а праз дзеянні. Будзем перамагаць і яны зноў павернуцца да нас.

Каментары Дзяніса Мятліцкага наконт сітуацыі ў камандзе чытайце ў наступным нумары "Рэгіянальнай газеты", якая выйдзе ў пятніцу, 12 ліпеня.








Трыбуны паступова запаўняліся цягам матча.




Галоўныя трэнеры віцебскай і маладзечанскай каманд.





Адна з атак у выкананні маладзечанцаў.


Першы гол каманды "Маладзечна-2013".


У цэнтры – аўтар абодвух галоў "Маладзечна" Юры Марціновіч.




Пасля фінальнага свістка фанацкі сектар дзякуе камандзе...


...а каманда ў сваю чаргу дзякуе фанатам за падтрымку.


Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ і Вольгі ЮРКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Маладзечна-2013" парадавала аматараў футбола доўгачаканай перамогай з лікам 2:1.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика