Шматдзетныя сем’і пра тое, як ім жывецца ў вуллі. 21.by

Шматдзетныя сем’і пра тое, як ім жывецца ў вуллі

12.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сям'я Масцяніца з Мядзельскага раёна. Старэйшая дачка Дзіяна, сярэдні сын Дзяніс, малодшы - Данік разам з бацькамі Францам і Вольгай.

Лепшую шматдзетную сям’ю Міншчыны абралі на мінулым тыдні. З гэтай нагоды мы  запыталіся ў сямей-удзельніц з Вілейкі, Мядзела, Валожына і Маладзечна, чаму шматдзетныя сем’і, на іх погляд, самыя шчаслівыя.

Сем’і спаборнічалі ў пяці конкурсах. У конкурсе “Знаёмства” ім давялося прадстаўляць не толькі сваю сям’ю, але і свой горад, або вёску. Пахваліцца сваімі уменнямі і распавесці пра сямейныя захапленні.

Другі конкурс быў цалкам прысвечаны дзецям. Матулі і таты дзяліліся з прысутнымі сваімі поспехамі і дасягненнямі ў выхаванні дзетак. Дарэчы, конкурс маляўніча называўся “Бацькоўскае шчасце”.

У астатніх дзвюх конкурсах сем’ям давялося прадстаўляць праект па здаровым ладзе жыцця, выхтаваць выставу работ, зробленых сваімі рукамі і ладзіць майстар-клас па жывапісу, вышыўцы і гэтак далей.

Канешне, конкурсы былі няпростыя, і сем’ям давялося шмат папрацаваць, але кожная мама-удзельніца ужо пераможца у самым важным жыццёвым конкурсе – выхаванні сваіх дзяцей.

Пасля абвяшчэння рэзультатаў конкурса, мы задалі тры аднолькавыя пытанні кожнай сям’і-удзельніцы:

1. Што самае цікавае і лёгкае ў выхаванні дзяцей у вялікай сям’і?

2. Як размеркаваць сваю любоў і ўвагу пароўну на ўсіх?

3. Ці знаходзіце час для сябе?

“Як вы жывеце ў гэтым вуллі?”

Сям’я Арцішэўскіх з Радашковічаў выхоўвае сем непаўналетніх дзяцей.


Маці, Таццяна, кажа:

– Самае премнае і цікавае ў выхаванні дзяцей, гэта бачыць, як яны растуць, пераўтвараюцца ў асоб. Растуць мае памочнікі, мая надзея на будучае. Дзеці шмат увагі да сябе не патрабуюць, дастаткова выдзеліць ім 15-20 хвілін у дзень. Галоўнае, калі дзецям спатрэбяцца гэтыя хвіліны, быць для іх заўсёды вольнай і гатовай выслухаць. А што датычыцца часу для сябе. Канешне, ён ёсць, толькі нам з мужам ён не патрэбен. Мы прывыклі рабіць усё разам, час праводзіць разам. Нават у летні лагер нашы дзеці не ездзяць, заўсёды дома, заўсёды побач.

Суседзі і сябры, якія прыходзяць да нас у госці, здзіўляюцца: “Як вы жывеце ў гэтым вуллі?”. А мне падабаецца, калі ўсе разам. Дзеці і танцамі, і музыкай займаюцца. Можаце ўявіць сабе, як у нас весела.

Сямейная традыцыя – казка на нач

Пераможцы конкурса сям’я Вольгі і Аляксандра Суханавых з Вілейкі расказваюць, што перамога на конкурсе была не самым важным для іх.

Вольга Суханава, маці вялікага сямейства, расказвае:

– Калі вярнуліся дамоў пасля конкурса, дзеці так радаваліся, так абмяркоўвалі конкурс! Апошні раз я іх такімі ўзрушанымі бачыла пасля наведвання дэльфінарыя. А для мяне галоўнае было тое, што мы былі ўсе разам.

Самае прыемнае ў выхаванні дзяцей, па словах Вольгі,  бачыць, як старэйшы сын Дзмітры, якому цяпер 12 гадоў,клапоціцца пра малодшага браціка Сямёна, якому 9 месяцаў.

– Я вельмі хвалявалася, што паміж дзецьмі будзе рэўнасць, што не змагу ўсім даць столькі ўвагі, сколькі дзеці патрабуюць. Але мае хваляванні не спраўдзіліся. Мне дзеці наадварот дапамагаюць з малодшым сынам. І памперс пададуць, і накормяць і пагуляюць з Сямёнам.

А па вечарах у нас ёсць сямейная традыцыя – казкі. Спачатку Дзіма чытае казку Юлі (сярэдняя дачка, ёй 5 гадкоў) і Сямёну, а потым я ці муж чытаем агульную казку для ўсіх. І ніколі не кладземся спаць, не пацалаваўшы адзін аднаго.

І яшчэ, Вольга і Аляксандр не забываюцца пра сябе. Рамантычныя вечары і сюрпрызы адзін аднаму робяць рэгулярна.

– І калі мы высвятляем паміж сабой нейкія спрэчныя пытанні, робім гэта за шчыльна зачыненымі дзвярыма, каб дзеці не чулі.

Задавальненне – вучыць з дзецьмі ўрокі

Сям’я Качыных з Івянца прызнаецца, што калі ў сям’і шмат дзяцей, самае цяжкае гэта вызначыць, хто з іх набедакурыў. А ўсё астатняе робіцца з задавальненнем.

– Напрыклад, мне самой вельмі цікава рабіць з дзецьмі ўрокі, – гаворыць Аксана Качына, – асабліва, калі ў нас усё атрымоўваецца. І ўвагі хапае ўсім, калі мы разам.

Бацька сямейства Сяргей Качын працуе ганчаром:

– У нас дома кавалкі гліны паўсюль. Але гэтага беспарадку не заўважаеш, калі ўсе шчаслівыя і занятыя агульнай справай.

Бацька сямейства: магу пастаяць і на варотах

Франц Масцяніца, бацька вялікага сямейства з Мядзельскага раёну, распавёў “Рэгіянальнай газеце” пра тое, што самае лёгкае ў сям’і, дзе выхоўваюцца шмат дзяцей, гэта клопат дзяцей адно пра аднаго.

– Бедныя тыя сем’і, дзе выхоўваецца адно дзіця, як ім тады хапае часу і цярпення? Калі дзеці сталі падрастаць, цікавымі сталі іх пытанні. У нас трое дзяцей. Старэйшая Дзіяна, якой 15, сярэдні Дзяніс, яму 12 гадоў і малодшы Данік, яму год і шэсць месяцаў. Дык вось, калі Дзіяна і Дзяніс задавалі мне самыя нечаканыя пытанні, напрыклад для чаго мы садзім расаду, мяне гэта вельмі весяліла.

Калі ў Франца ёсць вольны час, ён заўсёды гуляе з дзецьмі. І на варотах, калі трэба, пастаіць. І ў бадмінтон з дачкой пагуляе.

– Самы галоўны плюс у вялікай сям’і тое, –прызнаецца спадар Франц, – што ёсць самыя блізкія людзі да якіх у любы час можна звярнуцца па дапамогу. Таму я ўсім жадаю вялікіх сем’яў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшую шматдзетную сям’ю Міншчыны абралі на мінулым тыдні. З гэтай нагоды мы  запыталіся ў сямей-удзельніц з Вілейкі, Мядзела, Валожына і Маладзечна, чаму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика