А горад падумаў: вучэнні ідуць. 21.by

А горад падумаў: вучэнні ідуць

15.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крычаве аднавілі пошук астанкаў лётчыка, які пяцьдзясят год таму цаной свайго жыцця выратаваў сотні людзей.

— Пра подзвіг капітана Віктара Дашкіна ў нас ведаюць усе, — сцвярджае намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Галіна Кірпічова. — Лётчык загінуў у час выпрабаванняў хуткаснага перахватчыка. Ён мог катапультавацца, але паступіў інакш — адвёў самалёт ад горада. У іншым выпадку чалавечых ахвяр было б не пазбегнуць.

Сведкамі таго, што здарылася 4 чэрвеня 1964 года, былі многія. «Я тады вучылася ў 10-м класе, — успамінае кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Зінаіда Скачкова. — Якраз быў урок нямецкай мовы. Мы пачулі страшэнны гул, потым — выбух. І разам з настаўніцай пабеглі да закінутага кар’ера, куды ўпаў самалет».

Там ужо сабраліся гараджане і ваенныя. «Уся паверхня вады была пакрыта маслянымі плямамі, тут і там плавалі рэшткі самалёта, — кажа сведка. — У некалькіх метрах ад месца трагедыі — прадпрыемства «Крычаўцаментнашыфер», пасёлак, аўтазапраўка. Страшна падумаць, што было б, калі б лётчык прыняў рашэнне скакаць з парашутам, і перахватчык упаў на дамы ці завод, дзе працавалі людзі».

Мясцовыя ўлады не раз спрабавалі падняць астанкі героя, але безвынікова. Акрамя вялікай глыбіні (да 60 метраў!), — пошукі ўскладняліся тым, што на дне ёсць вялікія залежы мелу, яно таксама зацягнута глеем. Да пяцідзесяцігоддзя подзвігу Віктара Дашкіна вырашана зрабіць новую спробу. Сучасныя магчымасці дазваляюць меркаваць, што на гэты раз пошукавыя работы будуць больш эфектыўнымі.

— У лётчыка, якому на той момант было 32 гады, засталіся жонка і дзве дачкі. Родныя не раз прыязджалі ў Крычаў. Плануем запрасіць іх і на юбілейныя ўрачыстасці ў гонар Віктара Дашкіна, — адзначыла Галіна Кірпічова.

Аб афіцэры гараджанам сёння напамінаюць перахватчык Су-9, які заняў сваё месца на пастаменце Славы раённага цэнтра. У гонар лётчыка ў Крычаве хутка бу-дзе ўстаноўлена і мармуровая мемарыяльная дошка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крычаве шукаюць астанкі лётчыка, які загінуў 50 год таму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика