Адкiнуць палiтычныя амбiцыi i падумаць пра лёс людзей. 21.by

Адкiнуць палiтычныя амбiцыi i падумаць пра лёс людзей

29.08.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкаў удзельнiкаў перамоў у Мiнску адкiнуць палiтычныя амбiцыi i падумаць пра лёс людзей. Пра гэта ён заявiў, адкрываючы сустрэчу прэзiдэнтаў краiн мытнай «тройкi», Украiны i высокiх прадстаўнiкоў Еўрасаюза.

Адкрываючы сустрэчу, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што хацелася б сустрэцца з больш радаснай нагоды, чым цяперашнi парадак дня, але, на жаль, жыццё не пакiдае iншага выбару i сёння даводзiцца абмяркоўваць пытаннi, якiя, здавалася б, для Еўропы назаўжды засталiся ў мiнулым стагоддзi.

— На ўсходзе Украiны не спыняецца ваенны канфлiкт. Гiнуць нi ў чым не вiнаватыя мiрныя людзi. Знiшчаецца эканамiчная iнфра-структура багатай i квiтнеючай раней краiны. Сотнi тысяч бежанцаў вымушаныя пакiдаць родныя мясцiны. Цэлы рэгiён апынуўся на мяжы гуманiтарнай катастрофы. Гэта не кадры гiсторыi. Гэта наша сённяшняя рэальнасць, — канстатаваў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — Цi можам мы абыякава глядзець на тое, што адбываецца? Вядома, не, — сказаў ён.

На перамовах у Мiнску няма пасрэднiкаў, усе вельмi зацiкаўлены ў нармалiзацыi сiтуацыi ў цэнтры Еўропы, заявiў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, удзел у мiнскай сустрэчы двух намеснiкаў старшынi Еўрапейскай камiсii Кэтрын Эштан i Гюнтэра Этынгера, а таксама еўракамiсара па пытаннях гандлю Карэла дэ Гюхта сведчыць аб высокай зацiкаўленасцi Еўрасаюза ў рашэннi праблем, якiя абмяркоўваюцца. Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што прысутнасць на сустрэчы Прэзiдэнта Казахстана сведчыць аб тым, што падзея ў цэнтры Еўропы хвалюе ўжо не толькi еўрапейцаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сустрэча ў фармаце Мытны саюз—Украiна—ЕС праходзiць упершыню.

— Сам факт таго, што мы селi за стол перамоў, дарагога каштуе, — адзначыў беларускi лiдар. Прэзiдэнт Беларусi выказаў глыбокае перакананне, што вырашэнне эканамiчных рознагалоссяў таксама будзе спрыяць урэгуляванню сiтуацыi ва Украiне. Ён лiчыць неабходным максiмальна канструктыўна папрацаваць у гэтым кiрунку.

— Спадзяюся i веру, што гэтая сустрэча стане iмпульсам да эфектыўнага дыялогу па пошуку кампрамiсу выпрацоўкi рэальных крокаў як па нармалiзацыi сiтуацыi ў нашай Украiне, так i па ўзаемадзеяннi ў маштабах усёй Еўропы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэслiў, што Беларусь гатовая ў любы час прыняць у сябе наступныя раўнды перамоваў, калi гэта будзе неабходна.

Прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн, выступаючы на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi, Казахстана, Расii, Украiны i высокiх прадстаўнiкоў ЕС, заявiў, што сукупная шкода эканомiцы Расii ад рэалiзацыi пагаднення аб асацыяцыi Украiны з ЕС можа скласцi больш за 100 млрд расiйскiх рублёў. Ён лiчыць, што з-за абнулення Украiнай пошлiн на iмпарт з ЕС адбудзецца значны рост паставак еўрапейскiх тавараў на ўкраiнскi рынак, гаворка iдзе пра 98% таварнай наменклатуры.

— Пад ударам апынуцца цэлыя сектары нашай прамысловасцi i АПК, — падкрэслiў Прэзiдэнт Расii. На яго думку, страты будуць таксама ў Беларусi i Казахстана.

Уладзiмiр Пуцiн таксама лiчыць, што «менш канкурэнтаздольная ўкраiнская прадукцыя будзе выцясняцца на рынак Мытнага саюза, у большай ступенi на расiйскi рынак».

— Нельга скiдаць з рахункаў таксама рызыку супрацьзаконнага рээкспарту на агульны рынак Мытнага саюза прадукцыi краiн ЕС пад выглядам украiнскiх тавараў, — сказаў ён. Паводле слоў Уладзiмiра Пуцiна, Расiя ў гэтай сiтуацыi не можа бяздзейнiчаць.

Аднак, заявiў Прэзiдэнт Пуцiн, Расiя выступае за нарошчванне эканамiчнага ўзаемадзеяння з Украiнай.

— На наш погляд, было б мэтазгодна не толькi захаваць, але i iстотна нарасцiць узаемадзеянне, — падкрэслiў расiйскi кiраўнiк. Разам з тым ён усумнiўся ў магчымасцi дабiцца гэтага, калi запрацуе пагадненне аб асацыяцыi Украiны з ЕС. Расiя неаднаразова адзначала, што прыняцце Кiевам усiх патрабаванняў, якiя змяшчаюцца ў пагадненнi, непазбежна адмоўна адаб’ецца на аб’ёмах дынамiкi гандлёва-iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва ў Еўразiйскiм рэгiёне, падкрэслiў Уладзiмiр Пуцiн. Таму, паводле яго слоў, фармат перамоў Мытны саюз — Украiна з удзелам прадстаўнiкоў Еўрапейскага саюза з’яўляецца добрай магчымасцю для абмеркавання наступстваў асацыяцыi Украiны з ЕС i наступнага супрацоўнiцтва з еўразiйскай «тройкай».

— Расiя паважае i будзе паважаць суверэнны выбар любога народа, любой краiны ў арганiзацыi ўласнага палiтычнага жыцця, у арганiзацыi саюзаў — ваенных, эканамiчных, — адзначыў расiйскi лiдар. — Спадзяёмся, гэта будзе адбывацца не ў шкоду iншым удзельнiкам мiжнародных зносiн i не за наш кошт.

Па словах Нурсултана Назарбаева, Казахстан гатовы аказаць гуманiтарную дапамогу паўднёваму ўсходу Украiны.

— Я лiчу, што неабходна дапамагаць усёй Украiне. Калi будзе гуманiтарны канвой, мы гатовы казахстанскi Чырвоны Крыж падключыць, — сказаў Назарбаеў.

Ён таксама выказаў надзею на мiрнае вырашэнне канфлiкту. Паводле яго слоў, калi далей сiтуацыя будзе накаляцца, гэта можа прывесцi да глабальнага сутыкнення.

— Сiтуацыя ва Украiне дасягнула крытычнай кропкi i можа прывесцi да непапраўных вынiкаў. Дасягненне мiрнага ўрэгулявання па ўкраiнскiм пытаннi немагчыма без узаемных кампрамiсаў, — лiчыць кiраўнiк Казахстана.

Прэзiдэнт Украiны Пётр Парашэнка лiчыць, што сёння ў Мiнску вырашаецца лёс свету i Еўропы.

— Мэта майго прыезду ў Мiнск — спынiць кровапралiцце i пачаць працэс пошуку палiтычнага кампрамiсу, — сказаў ён. Парашэнка перакананы, што яго мiрны план урэгулявання сiтуацыi на Украiне застаецца актуальным. Ён звярнуўся да лiдараў яшчэ раз «паглядзець гэты план i прыняць яго». Пётр Парашэнка таксама прапанаваў дамовiцца аб стварэннi манiторынгавай групы, якая будзе манiторыць рэальны ўрон для МС ад асацыяцыi Украiны з ЕС.

Вярхоўны прадстаўнiк ЕС па замежных справах i палiтыцы бяспекi, намеснiк старшынi Еўрапейскай камiсii Кэтрын Эштан адзначыла важную ролю Беларусi ў правядзеннi сустрэчы ў Мiнску па пытаннях урэгулявання сiтуацыi ва Украiне.

— Перш за ўсё, дзякуй за праяўленую iнiцыятыву па правядзеннi гэтай сустрэчы, — падкрэслiла Кэтрын Эштан. — Гэта важнае мерапрыемства, каб сканцэнтраваць увагу на падзеях, якiя адбываюцца ва Украiне. I вельмi важна, каб кiраўнiкi краiн рэгiёна маглi быць уцягнутымi ў гэты дыялог. Наша пазiцыя выразная: мы падтрымлiваем выбар Украiны, шлях, па якiм iдзе ўкраiнскi народ, — падкрэслiла яна, дадаўшы, што для Украiны важна мець добрыя адносiны са сваiмi суседзямi i краiнамi ЕС.

Па матэрыялах БелТА.

 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкаў удзельнiкаў перамоў у Мiнску адкiнуць палiтычныя амбiцыi i падумаць пра лёс людзей. Пра гэта ён заявiў, адкрываючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика