Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правёў "прамую лінію". 21.by

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правёў "прамую лінію"

03.02.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы студзеня прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыем БЯЛАЎСКІМ. Крупчане званілі і цікавіліся самымі рознымі пытаннямі, звязанымі з навакольным асяроддзем, з экалагічнымі праблемамі.

«Валерый Аркадзьевіч, мяне хвалюе наступнае. Ужо даказана, што сённяшняя злачынная шкода падпальваць сухую траву ніяк не апраўдана. Зямля не ўгнойваецца попелам гэтых пажарышчаў. Але надыходзяць сакавік, красавік і мы зноў бачым вясеннія палы. Скажыце, калі ласка, колькі пратаколаў складзена на парушальнікаў у мінулым годзе?»
Тамара С., вёска Прошыка.
– Сапраўды, прырода, калі ёй не перашкаджаць, сама робіць усё, каб забяспечыць урадлівасць глебы. А вясеннія палы наносяць вельмі вялікую шкоду ўсяму жывому на зямлі. Аб гэтым можна было прачытаць у шматлікіх артыкулах, якія пастаянна друкуе раённая газета. Летась толькі нашай інспекцыяй на жыхароў Крупшчыны, якія незаконна спальвалі траву або лісце, было складзена 11 пратаколаў. Усе яны заплацілі штраф у памеры адной базавай велічыні.

«У мінулым годзе ў вёсцы Худава я пабудаваў дачны дом. Сам пражываю ў Мінску, але кожны выхадны, асабліва ўлетку, імкнуся на возера. Тым больш, люблю займацца рыбалкай. Чуў, што на Сяляве платнае аматарскае рыбалоўства і трэба браць пуцёўку. Колькі яна каштуе?»
Мікалай Міхайлавіч.
– Як паведамілі ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «Заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява», пуцёўка на платнае рыбалоўства для ўсіх рыбаловаў каштуе 40 тыс. рублёў за суткі. Для жыхароў, зарэгістраваных у Халопеніцкім і Акцябрскім сельсаветах, – бясплатна ў выхадныя і святочныя дні. Пуцёўка на платнае рыбалоўства для жыхароў і асоб, якія маюць зямельныя ўчасткі і пабудовы ў вёсках Вялікі Камянец, Дуброўка, Старожышча, Худава, Прошыка, Гузовіна, Дубы, Малінаўка, Малыя і Вялікія Хальнявічы, Янаўшчына, Клішына, Баркі, Барсукі, Падбярэззе, пасёлак Язбы, аграгарадок Калодніца, каштуе 50 тыс. рублёў на 3 месяцы, 100 тыс. рублёў на 6 месяцаў і 200 тыс. рублёў на год.
З прэйскурантам кошту пуцёвак на платнае аматарскае рыбалоўства можна пазнаёміцца ў тых месцах, дзе яны рэалізуюцца. Вам, Мікалай Міхайлавіч, трэба звярнуцца непасрэдна ў адміністрацыю заказніка, якая знаходзіцца ў вёсцы Прошыка. Пры ўездзе ў гэты населены пункт ёсць указальнік.

«Скажыце, калі ласка, Валерый Аркадзьевіч, ці праўда, што за жорсткае абыходжанне з жывёламі ўводзіцца крымінальная адказнасць?»
Аляксей К., г.п. Бобр.
– Сапраўды, пазбаўленне волі да года акрамя пакарання ў выглядзе грамадскіх, выпраўленчых работ або штрафу пагражае жывадзёрам. Згодна новаму артыкулу Крымінальнага кодэкса, такую меру будуць прымяняць, калі супрацьзаконныя дзеянні ўчынены грамадзянінам паўторна ці групай асоб.
Раней за жорсткае абыходжанне з жывёламі, якое пацягнула іх гібель ці калецтва, у нашай краіне існавала толькі адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (адна базавая велічыня сёння складае 180 тысяч рублёў). Акрамя гэтага пратаколы па прычыне падобных правапарушэнняў цяпер змогуць складаць супрацоўнікі МУС. Раней на гэта мелі права толькі раённыя адміністрацыі.

«Ведаю, што пры раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працуе «зялёны» тэлефон. Назавіце яго нумар».
Алёна М., г. Крупкі.
– «Зялёны» тэлефон (5-50-08) ужо некалькі гадоў актыўна дзейнічае пры нашай інспекцыі. Любы грамадзянін можа набраць яго нумар і перадаць інфармацыю аб парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства або атрымаць неабходныя яму экалагічныя звесткі. Можна званіць і непасрэдна на мой тэлефон – 5-57-85.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы студзеня прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерыем БЯЛАЎСКІМ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика