Слушнае — да ажыццяўлення. 21.by

Слушнае — да ажыццяўлення

03.06.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАШЫМ аддзелам пастаянна надаецца зацікаўленая ўвага прапановам грамадзян, рэалізацыя якіх можа аказаць добры ўплыў на стан грамадскай бяспекі. Канечне, на іх ажыццяўленне патрабуецца час. Таму сёння размову павядзём аб прапановах ад насельніцтва, якія паступілі ў мінулым годзе. Так, жыхарка курортнага пасёлка Валянціна Невяровіч уносіла прапанову наконт устаноўкі штучнай няроўнасці па ву­ліцы Нарачанская. У хо­дзе абследавання высветлена, што каля дома №5 яе зрабілі яшчэ ў 2010 годзе. Дарожная бяспека тут адпавядае дзеючым нарматывам. А вось рабіць штучную няроўнасць па вуліцы Нарачанская на спуску ад гаражнага масіву не выпадае, бо гэта супярэчыць Дзяржстандарту 1538-2005 па прычыне пагаршэння дарожнай бяспекі ў зімовы перыяд. Другая жыхарка курортнага пасёлка Тамара Зайцава прапаноўвала зрабіць участак ад дома № 19 па вуліцы Ленінская да скрыжавання з вуліцай Зялёная пешаходнай зонай, свабоднай ад аўтамабіляў. Пад’­езд да будынкаў з няцотнай нумарацыяй дамоў ажыццяўляць па вуліцы Нарачанская, а да стаянкі побач з магазінам “Еўраопт” — пракласці пад’езд ад аўтадарогі Купа — Занарач — Брусы. Як вядома, вуліца Нарачанская абмежавана для руху транспартных сродкаў дарожнымі знакамі 3.2 “Рух забаронены”. Дарожных знакаў, якія ўказваюць праезд да аўтастаянкі каля магазіна “Еўраопт”, устаноўлена дастаткова. У выпадку стварэння на вышэйуказаным участку вуліцы пешаходнай зоны, свабоднай ад аўтамашын, да некаторых жылых дамоў і адміністрацыйных будынкаў з-за адсутнасці іншых магчымасцей не змогуць пад’язджаць транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, дарожна-эксплуатацыйных і камунальных службаў, а таксама абслугоўваючыя гандлёвыя і іншыя арганізацыі, размешчаныя ў гэтай зоне. На ўчастку ад дома­
№ 19 па вуліцы Ленінская і да скрыжавання з вуліцай Зялёная праду­гледжаны пешаходныя маршруты. Надворнае асвятленне спраўнае. Дарожных знакаў, устаноўленых па вуліцы Ленінская і на прымыкаючай да яе тэрыторыі, дастаткова, абуладкаваны таксама штучныя няроўнасці. Таму прапанова Тамары Антонаўны прызнана немэтазгоднай, бо існуючая сітуацыя адпавядае бяспецы дарожнага руху.

На інтэрнэт-сайт раённага выканаўчага камітэта http://isp@myadel.minsk-region.by у жніўні мінулага года паступіў зварот ад жыхаркі вёскі Гатава Мінскага раёна Наталлі Парэчынай, што на азёрах Болдук, Глубля адпачываючыя парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства. Былі прыкладзены і фота­здымкі. Супрацоўнікі ДАІ сумесна з прадстаўніком Нацпарку “Нарачанскі” аператыўна выехалі на месца. На вадзіцеляў, якія парушалі правілы прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, склалі адміністрацыйныя пратаколы. Жыхарка гарадскога пасёлка Свір Яўгенія Ганчарэнка прасіла абмежаваць хуткасны рэжым па вуліцы Савецкая, узаконіць пешаходны пераход у раёне пляжа і лазні. Пры праверцы высветлена, што і сапраўды такая неабходнасць існуе. Таму жыллёва-камунальнай гаспадарцы выдалі адпаведнае прадпісанне, якое і было выканана ў поў­ным аб’ёме. З прапановай аб устаноўцы штучных няроўнасцей у вёсцы на аўтадарозе Куранец — Любань — Шэметава звярталіся і жыхары Астраўлян. Пры абследаванні сумесна з прадстаўніком “ДРБУ-133” высветлілася, што за апошнія пяць год на гэтым участку не адбылося ніводнага дарожна-транспартнага здарэння. Ды і згодна з пунктам 13.3 Дзяржстандарту 1300-2014 “Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Правілы іх прымянення” ўладкавання штучных няроўнасцей на ўказаным адрэзку дарогі не патрабуецца. Іх варта ўстанаўліваць на ўчастках канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў аўтамабільных дарог агульнага карыстання і вуліц населеных пунктаў, а таксама аднесеных да небяспечных для дарожнага руху: абазначаныя пешаходныя пераходы, на якіх ёсць выхады на праезную частку з дзіцячых устаноў, мясцін масавага адпачынку, гандлёвых цэнтраў, каля пад’ездаў да скрыжавання з галоўнай дарогай… Іншая справа, што з мэтай забеспячэння належнага дарожнага руху і ўхілення наяўных недахопаў кіраўніцтву “ДРБУ-133” рэкамендавана зрабіць бягучы рамонт на 32-33 кіламетрах аўтадарогі Н-8171.

  А. ФІЛІПЧЫК.

Першы намеснік начальніка РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАШЫМ аддзелам пастаянна надаецца зацікаўленая ўвага прапановам грамадзян, рэалізацыя якіх можа аказаць добры ўплыў на стан грамадскай бяспекі. Канечне, на іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика