Вада — і радасць, і бяда. 21.by

Вада — і радасць, і бяда

17.07.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цёплыя ліпеньскія дні азмрочаны трагедыямі на вадаёмах вобласці. Асноўнай прычынай гібелі людзей з’яўляюцца ўжыванне спіртных напояў і купанне ў забароненых і небяспечных для адпачынку месцах.
Так, 3 ліпеня ў неадве-дзеным гарвыканкамам і небяспечным для купання месцы на Мухаўцы паблізу гіпермаркета “Еўраопт” па Варшаўскай шашы ў Брэсце ў стане алкагольнага ап’янення ўтапіліся двое рабочых з ААТ “Газаапарат”. У гэты ж дзень у забароненым для купання супрацьпажарным вадаёме ў Закозелі Драгічынскага раёна загінуў 29-гадовы рабочы Брэсцкіх электрасетак, а ў Піне пасля распіцця спіртных напояў — 23-гадовы гамяльчанін, выпускнік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ад няўдалага нырца ў ваду Прыпяці ля Красова, што на Піншчыне, загінуў малады чалавек з Пінска, а на Бярозаўшчыне ў возеры Чорнае ля Песак знойдзена цела мясцовага жыхара.
АСВОД папярэджвае пра небяспеку купання ў стане алкагольнага ап’янення ў неўстаноўленых і забароненых для гэтага месцах. Памятайце: заходзіць у ваду дазваляецца абсалютна цвярозым, не разгарачаным, не змучаным і ў спецыяльна адведзеных месцах.
Не пакідайце дзяцей ля вады без нагляду дарослых. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёплыя ліпеньскія дні азмрочаны трагедыямі на вадаёмах вобласці. Асноўнай прычынай гібелі людзей з’яўляюцца ўжыванне спіртных напояў і купанне ў забароненых і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика