На “Нарачанскай хвалі”. 21.by

На “Нарачанскай хвалі”

10.12.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Першы гарадскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях
“Нарачанская хваля”. Арганізавалі і правялі яго ад­дзел адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, клуб “Інтэлектуал” гімназіі-інтэрната.

Удзельнікаў і гледачоў вітала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. Яна ўзгадала гісторыю інтэлектуальных гульняў на Мядзельшчыне (вясной 2013-га прайшоў першы адкрыты чэмпіянат раёна. Ініцыятарамі былі прыхільнікі інтэлектуальных гульняў Вячаслаў і Ганна Саўчыкі, іх падтрымала тагачасны начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Таццяна Хацяновіч). Былі названы спонсары чэмпіянату.

Спонсары:  

УП “Ілаўскае” (кіраўнік — Андрэй Януковіч), фермерская гаспадарка “Антэй-сад” (Віктар Чабатар), СТАА “Ля трох азёр” (Аляксандр Рогач), санаторыі “Прыазёрны” (Аляксей Шапяцько) і “Белая Русь” (Уладзімір Баравы), туркомплекс “Нарач” (Сяргей Роўда).

Былі прэзентаваны каманды-ўдзельніцы.

Каманды: “СОЦветие” (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), “Зубры” (райвыканкам), “Дазор” (упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), “Фінансісты”(цэнтр банкаўскіх паслуг № 619 філіяла 601 ААБ “Беларусбанк”), “Во!”(аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), “Медык” (цэнтральная раённая бальніца), “Будущее Родины строить молодым” (райкам ГА “БРСМ”), “Акорд” (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), “Мак­сімум” (упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама), “БСА” (Беларускі саюз афіцэраў).

Прадставілі журы. У яго ўвайшлі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Хацяновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, намеснік дырэктара Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Іна Наумчык, прадстаўнік Беларускага саюза афіцэраў Пётр Райчонак, дырэктар раённага архіва Ганна Саўчык і настаўнік гімназіі-інтэрната Вячаслаў Саўчык.

Гульні пачаліся…

МедыяАзбука

 Умовы — простыя: на экране дэманструецца карцінка і літара. Трэба запісаць адказ — слова на гэту літару.

Лідары гульні — “Акорд” і “Фінансісты” — набралі па 25 балаў, каманда “Во!” — 22. У астатніх — па 21, 20, 19…

“Свая гульня”

Зноў пытанні… Правільны адказ ацэньваецца пэўнай колькасцю балаў. Няправільны — такой жа, толькі са знакам мінус. Здавалася б, усё проста: не ўпэўнены — не адказвай. Некаторыя каманды ўсё ж паспрабавалі метад навуковага тыку на практыцы — і засталіся ў мінусе (-190, -70, -20 балаў). Вырвалася ў лідары каманда “Во!” — 990 балаў (вядома ж, са знакам “плюс”). На наступных пазіцыях — “Зубры” і “Акорд” — па 560, “Будущее Родины строить молодым” — 520 балаў.

Што? Дзе? Калі?

Пытанні — як вельмі складаныя, так і не надта (хаця тут усё суб’ектыўна). Як для гледача, то гэта гульня — самая цікавая: правільны адказ можна пачуць ужо праз хвіліну. І па ўдзельніках адразу бачна, ці справіліся яны з заданнем.

…Тут найбольш балаў набралі каманды “Во!”, “Будущее Родины строить молодым”, “СОЦветие”.


Вынікі. Узнагароды

Спачатку ўручылі дыпломы ўдзельнікаў камандам, якія не занялі прызавых месцаў. Потым узнагародзілі пераможцаў (тут да адпаведных дыпломаў дадаліся падарункі ад спонсараў)…

На трэцім месцы — “Акорд” (капітан — Ганна Казакевіч), на другім — “Будущее Родины строить молодым” (Кацярына Крыштафовіч). Пераможцамі чэмпіянату стала каманда “Во!” (капітан — Андрэй Янчанка).

Усе каманды атрымалі салодкія прызы ад раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яно ж прэзентавала добрыя кнігі сямейнай пары прыхільнікаў, ініцыятараў і арганізатараў інтэлектуальных спаборніцтваў — Ганне і Вячаславу Саўчыкам.

…Толькі на пяць балаў ад “Акорда” адстала каманда “СОЦветие” (капітан — Аляксандр Шаблыка).

Уражанні. Пажаданні

Як на глядацкі погляд, то прайшоў чэмпіянат на адным дыханні, хоць і доўжыўся больш за тры гадзіны. Прадстаўнікі каманд выказалі жаданне і надалей удзельнічаць у такіх спаборніцтвах — толькі б яны праводзіліся. А капітан каманды-чэмпіёна Андрэй Янчанка падзяліўся ўражаннямі: “Адчуваю вялікую радасць: і ад перамогі, і ад таго, што гэтыя гульні прайшлі ў Мядзеле. Хочацца, каб такія падзеі адбываліся ў нас часцей!”

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

На здымках: 1. Пераможца чэмпіянату — каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму “Во!”; 2. Кнігі ў падарунак ад раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі Вячаслаў і Ганна Саўчыкі; 3. Добрую гульню паказала каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі “Акорд”.

Фота Георгія Прысмакова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы гарадскі чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Нарачанская хваля”. Арганізавалі і правялі яго ад­дзел адукацыі, спорту і  турызму райвыканкама, раённае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика