Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

24.12.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 ВУЧНІ 1-4 класаў, больш за 80 чалавек, Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі пабывалі на Навагоднім прадстаўленні «У гасцях у казкі», якое праходзіла ў «Лядовым палацы» горада Маладзечна.
РАЗНАСТАЙНЫЯ мерапрыемствы падрыхтавалі педагогі і навучэнцы  Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў напярэдадні Навагодніх свят. Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Мядзельскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання была арганізавана канцэртная праграма  «Музычны калейдаскоп». А вось бацькі і дзеці, якія займаюцца ў школе мастацтваў, убачылі міні-мюзікл «Сіняя птушка шчасця». Падчас музычнага спектакля ў выкананні юных музыкаў на фартэпіяна, скрыпцы, акардэоне, баяне, цымбалах, флейце прагучалі творы кампазітараў-класікаў, а таксама народная музыка.
ВЫ не пачулі чарговую перадачу раённага радыё «Нарачанская хваля»?! Нічога страшнага. Праслухаць яе можна, звярнуўшыся на сайт раённай газеты «Нарачанская зара» www.narachanka.by на старонку «Радыё».
ЗА мінулы тыдзень супрацоўнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі пяць парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Адно — незаконная высечка дрэў, чатыры — парушэнні патрабаванняў пры транспарціроўцы драўніны юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. На іх складзены адміністрацыйныя пратаколы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 ВУЧНІ 1-4 класаў, больш за 80 чалавек, Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі пабывалі на Навагоднім прадстаўленні «У гасцях у казкі», якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика