У чаканні Дзеда Мароза. 21.by

У чаканні Дзеда Мароза

31.12.2015 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПЯЦІГАДОВАЯ Даша з задавальненнем праводзіць экскурсію па сваім пакоі: “Паглядзіце, якая прыгожая кветачка распусцілася на падаконніку!” — адсоўваючы ружовы цюль, дзяўчынка ўказвае на невялічкую архідэю. — А гэты цюль мама спецыяльна ў мой пакой купляла. На гэтай канапе я сплю, а вось — камп’ютар, мультфільмы люблю па ім глядзець. “Каця і Макс”, напрыклад…
Алена Гірын, маці маленькай шчабятухі, расказвае, што дачушцы вельмі падабаецца мець свой пакой у новай двухпакаёвай кватэры, дзе яны сям’ёй будуць сустракаць другі Новы год. Алена працуе медсястрой у дзіцячым аддзяленні Мядзельскай ЦРБ, а муж Дзіма — машыністам экскаватара ў ПМС.  Разам ужо шэсць гадоў. Жыллёвае пытанне вырашалі, уступіўшы ў свой час у ЖБК “Меліяратар”. Зараз маюць вельмі ўтульнае, з аўтаномным газазабеспячэннем жыллё.
— Сям’я, цудоўная дачушка, сучасная кватэра, а з прафесіяй ці атрымліваецца “раман”?
— Можна сказаць, што атрымалася любоў з першага погляду, — падхоплівае жарт Алена. — Як прыйшла на практыку ў дзіцячае аддзяленне, так і засталася тут. Ужо шэсць гадоў працую. Вельмі падабаецца працаваць з дзеткамі.
— А пра сваю што раскажаце?
— Паслухмяная і ў той жа час актыўная дзяўчынка. Любіць танцаваць (ваджу яе на заняткі па харэаграфіі ў дзіцячую школу мастацтваў), як ужо чулі, любіць глядзець мультыкі. Але імкнуся, каб штосьці і з савецкай класікі ведала. Спадабаліся фільмы “Марозка”, “Прыгоды Машы і Віці”. У будучым марыць стаць міліцыянерам, хаця яшчэ нядаўна хацела быць як мама — медыкам. Узрост такі, няхай марыць!
— Вы мясцовыя? — пытаюся ў Алены.
— Я са Слабады, — кажа маладая жанчына. — Там жывуць мае бацькі. Часта наведваемся да іх, дапамагаем. Муж таксама вясковы, з Яцынаў. На Новы год упершыню запрасілі ўсіх іх да нас. Разам будзем сустракаць, бо гэта свята для нас — сямейнае.
— Чыста жаночае пытанне. Чым збіраецеся здзіўляць гасцей за святочным сталом?
— На гэты раз будуць правераныя часам стравы. У тым ліку слаёная салата, якая вельмі падабаецца ўсім нашым гасцям.
— Падзяліцеся, калі ласка, рэцэптам. Можа каму з нашых чытачоў ён таксама прыйдзецца даспадобы.
— З задавальненнем. Абавязкова паспрабуйце. 300 грамаў адваранай ялавічыны ці свініны парэзаць саломкай і пакласці на дно салатніка. Наверх — тры сярэднія вараныя бульбіны, парэзаныя таксама саломкай. Пасаліць, паперчыць, змазаць маянэзам. Наступны слой — нарэзаныя два марынаваныя агуркі, нацёрты на дробнай тарцы цвёрды сыр і зноў слой маянэзу. Далей пакрышыць саломкай свежыя памідоры, пасаліць, паперчыць, дадаць яшчэ крыху маянэзу. Зверху пасыпаць цёртым сырам і зелянінай.
І калі дарослыя ў перадсвяточнай мітусні вырашаюць свае дарослыя пытанні, то маленькая Даша чакае падарунак ад Дзеда Мароза — цацачную касу. Шанц атрымаць магчымае ёсць: на ўсялякі выпадак пра просьбу ведаюць і бацькі…
Іна ЯРЧАК.
На здымку: Алена Гірын з дачушкай Дашай.
Фота Георгія Прысмакова.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПЯЦІГАДОВАЯ Даша з задавальненнем праводзіць экскурсію па сваім пакоі: “Паглядзіце, якая прыгожая кветачка распусцілася на падаконніку!” — адсоўваючы ружовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика