На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску мужчына здзейсніў акт самаспалення. 21.by

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску мужчына здзейсніў акт самаспалення

29.04.2016 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На Кастрычніцкай плошчы Мінска мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. Здарэнне здарылася ў раёне 17-й гадзіны 28 красавіка. Акт самаспалення змаглі спыніць супрацоўнікі АМАПа, якія праходзілі побач. Яны здолелі патушыць агонь. Пазней выклікалі хуткую. Мужчыну з сур'ёзнымі апёкамі адвезлі ў бальніцу.

Як паведамляе тэлеканал Беларусь-1, гэты ўчынак пацярпелы зрабіў ў адчаі. Усяму віной сямейная драма. Ён пражыў 10 гадоў з жонкай, у 2007 годзе нарадзілася дзіця, а потым пара развялася. Суд вызначыў колькасць сустрэч з дзіцём, але такое рашэнне мужчыну не задаволіла. Ён дайшоў да вярхоўнага суда, які пацвердзіў ранейшае рашэнне. З жонкай дамовіцца не атрымалася, таму мужчына звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта. Там яму растлумачылі сітуацыю, але гэта яго не задаволіла.

У гэты ж дзень у Мінску быў яшчэ адзін крок адчаю. 25-гадовы жыхар Віцебска прыехаў у сталіцу і залез на кран на стадыёне Дынама. Ён пагражаў скінуцца, калі яго фірма не выплаціць заробак. Падрабязнасці гэта справы тут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кастрычніцкай плошчы Мінска мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. Здарэнне здарылася ў раёне 17-й гадзіны 28 красавіка. Акт самаспалення змаглі спыніць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика