Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота). 21.by

Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота)

28.05.2016 14:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня на чыгуначнай станцыі "Калій-3" недалёка ад горада. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, назіралася кіслотная пара паблізу цыстэрны (яе везлі з "Беларуськалія" на Гомельскі хімічны завод). Замеры стану паветра паказалі, што на адлегласці 40 метраў ад яе паказчыкі былі ў норме.

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, была створаная вадзяная заслона і накладзены бандаж на цыстэрну. Пазней на месца прывезлі іншую цыстэрну, у якую перапампавалі кіслату. Гэтыя працы скончыліся толькі ўначы.

Прычына здарэння высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня на чыгуначнай станцыі "Калій-3" недалёка ад горада....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика