Кіроўца, які ў Мінску збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў. 21.by

Кіроўца, які ў Мінску збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў

14.06.2016 17:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Кіроўца, які ў Мінску на аўтамабілі "Фольксваген Пасат" збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў ці псіхатропаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч. Як інфармавала Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося 13 чэрвеня. Мужчыны пераходзілі Партызанскі праспект па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр.

Паводле слоў Клімовіча, нядаўна кіроўцу пазбавілі права кіравання транспартным сродкам на адзін год за перавышэнне хуткасці. Учора яго затрымалі, з ім працуюць следчыя.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння распачалі крымінальную справу па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (частка 2 артыкула 317 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Кіроўца, які ў Мінску на аўтамабілі "Фольксваген Пасат" збіў двух мужчын, быў пад уздзеяннем наркотыкаў ці псіхатропаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика