Каля Палаца Рэспублікі ў Мінску чалавек загінуў, зваліўшыся з даху (фота). 21.by

Каля Палаца Рэспублікі ў Мінску чалавек загінуў, зваліўшыся з даху (фота)

19.06.2016 22:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: by24.org

У цэнтры Мінска, на Кастрычніцкай плошчы пры падзенні з даху дома загінуў чалавек, перадае БЕЛТА.  

Падрабязнасці здарэння паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Па яго словах, гэта 33-гадовы жыхар Клецка.

Паведамляецца, што міліцыя ўжо знайшла сваякоў загінулага і апавясціла іх. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версіі гібелі.

Мужчына апошнім часам жыў пад Мінскам у Бараўлянах, дзе арандаваў жыллё.

У СМІ паведамляецца, што здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны. Да месца падзення адразу падбеглі супрацоўнікі АМАП, якія выклікалі "хуткую" і пачалі аказваць першую дапамогу. Лекары, аднак, канстатавалі смерць мужчыны.

Мяркуецца, што загінулы мог учыніць самагубства. Аднак у сацсетках прадстаўнікі мінскай міліцыі адзначаюць, што гэта мог быць няшчасны выпадак пры спробе сэлфі або загінулы быў руферам — аматарам лазіць па дахах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: by24.org У цэнтры Мінска, на Кастрычніцкай плошчы пры падзенні з даху дома загінуў чалавек, перадае БЕЛТА.   Падрабязнасці здарэння паведаміў прэс-сакратар ГУУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика