У Віцебску яшчэ адзін мужчына скокнуў з моста ў Дзвіну (фота). 21.by

У Віцебску яшчэ адзін мужчына скокнуў з моста ў Дзвіну (фота)

25.06.2016 18:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: news.vitebsk.cc

У Віцебску яшчэ адзін мужчына скокнуў з моста ў Дзвіну. Здарэнне адбылося 24 чэрвеня, у Дзень горада, інфармуюць "Народныя навіны Віцебска".

Невядомы малады чалавек скокнуў з моста Кірава ў цэнтры горада. Адзначаецца, што ў тым месцы глыбіня Дзвіны складае каля 2 метраў. Верагодна, мужчына не ўдарыўся аб дно. З вады яго аператыўна дасталі ратавальнікі і перадалі медыкам. Пацярпеламу аказалі першую меддапамогу і адвезлі ў бальніцу.

Пакуль невядома, ці гэта быў няшчасны выпадак, ці спроба суіцыду. Як паведамляла Еўрарадыё, 18 чэрвеня ў Віцебску з моста Блахіна скокнуў у Дзвіну 25-гадовы мужчына, які адзначаў вяселле ў якасці госця. Ён патануў. А 31 траўня інспектар ДПС уратаваў 48-гадовую жанчыну, якая хацела скокнуць з іншага моста ў Віцебску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: news.vitebsk.cc У Віцебску яшчэ адзін мужчына скокнуў з моста ў Дзвіну. Здарэнне адбылося 24 чэрвеня, у Дзень горада, інфармуюць "Народныя навіны Віцебска". Невядомы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика