Няхай славіцца імя!. 21.by

Няхай славіцца імя!

19.07.2016 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У РЭДАКЦЫЮ прыйшоў карэнны жыхар Мядзела Антон Каласоўскі. Расказаў:
—  Мне было шэсць гадоў, калі пачалася вайна. Убачыў, як нямецкія акупанты ехалі на матацыклах. У іх — процівагазы, вінтоўкі, патроны: добра былі падрыхтаваны… “Якая сіла! — думаў я. — Такую армію, такую падрыхтаваную — аж блішчыць усё! — мы не адолеем…
 …Пачалі арганізоўвацца партызанскія атрады. А ў Мядзеле паліцаяў было шмат. Неяк чую: спяваюць. Думаю: пэўна ж, захапілі шмат партызан. Аж бачу: вядуць аднаго хлопчыка, гадоў чатырнаццаці. У кубанцы. Ён не плача — смела так ідзе, годна — як герой. А гэтыя — заваёўнікі! — песню спяваюць, што аднаго партызана злавілі. І я падумаў: “Якія ж вы заваёўнікі? Якія пераможцы? Не, вы ніколі не выйграеце вайну”. Мне было мала гадоў, але ў той дзень я ўжо ведаў, што немцы не перамогуць. …Пасля камендант расстраляў хлопчыка. Не ведаю, як звалі юнага партызана, з якой ён быў вёскі… Але думаю, што такія звесткі ёсць. Добра было б імем юнага партызана назваць вуліцу ці школу ў райцэнтры. Каб сучасныя дзеці ведалі. Вось з каго трэба прыклад браць, як Радзіму любіць!
Сапраўды, звесткі пра расстралянага хлопчыка ёсць. Гэта — Саша Роўда з вёскі Наўры Сваткаўскага сельсавета. Імем юнага партызана названа вуліца ў Сватках, яго фотаздымак — на стэндзе ў Мядзельскім музеі Народнай славы. У кнізе “Памяць” змешчаны артыкул Міхаіла Чарняўскага “Юны партызан Саша Роўда”. Прачытайце поўнасцю, а пакуль — урывак з яго: “…Зімой 1944 года каля вёскі Азаркі юны партызан трапіў у варожую засаду. Пакуль мог, адстрэльваўся. Але паліцэйскія схапілі яго і завезлі ў Мядзел. Там доўга дапытвалі пра партызан. Спрабавалі спакусіць пачастункамі, потым пачалі катаваць. Нічога не дабіўшыся, азвярэлы камендант мядзельскай паліцыі расстраляў партызана-разведчыка. Ноччу партызаны выкралі цела Сашы Роўды з варожага гарнізона і пахавалі на могілках у нарачанскім лесе. …Пасля вайны астанкі партызана Сашы Роўды перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Мядзеле. На магіле — стэла з надпісам “Спыніся перад помнікам героям, яны прыкрылі сэрцамі сваімі на полі бою Радзіму”.
Наталля Лісіцкая.
На здымку: юны партызан Саша Роўда (фота са стэнда Мядзельскага музея Народнай славы).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У РЭДАКЦЫЮ прыйшоў карэнны жыхар Мядзела Антон Каласоўскі. Расказаў: —  Мне было шэсць гадоў, калі пачалася вайна. Убачыў, як нямецкія акупанты ехалі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика