Кожную гадзіну ў свеце гінуць дзеці. 21.by

Кожную гадзіну ў свеце гінуць дзеці

25.07.2016 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогод ад траўмаў і насілля гіне каля мільёна дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, а дзясяткам мільёнаў патрэбны спецыялізаваная медыцынская дапамога і бальнічны догляд. Траўмы, атрыманыя па неасцярожнасці, становяцца асноўнай пагрозай для жыцця хлопчыкаў і дзяўчынак і адной з прычын іх інваліднасці. Кожную гадзіну ў свеце гіне прыкладна 100, а штодзённа больш чым 2000 дзяцей. На ненаўмысныя траўмы прыходзіцца 90 працэнтаў смерцяў.
Прафілактыка дзіцячага і падлеткавага траўматызму напрамую залежыць ад мер, якія прымаюць грамадства і дзяржава. Здаецца, дзеці былі пакінуты на некалькі хвілін, але і іх было дастаткова, каб здарылася непапраўнае. Хвілінная бяспечнасць абярнулася трагедыяй на ўсё жыццё. Таму бацькам і тым, хто побач, неабходна быць асабліва пільнымі і навучаць дзяцей правілам бяспекі, самім падаваць прыклад паводзін на вуліцы і дома.
Напрыклад, факты гібелі і траўміравання хлопчыкаў і дзяўчынак у маі сёлетняга года паказалі, што праблемы, звязаныя са стварэннем камфортнага і бяспечнага для іх асяродку, захоўваюць сваю вастрыню. Так, у маі загінулі чатыры непаўнагадовыя. Атрымалі цяжкія траўмы пяцёра хлопчыкаў і дзяўчынак.
Так, чацвёра малых з Іванаўскага раёна знайшлі ў гаражы тры паляўнічыя патроны, што належалі бацьку-нябожчыку аднаго з іх. Іх дзеці кінулі ў касцёр, які распалілі на ўскрайку горада. У выніку выбуху аднаму з дзяцей былі нанесены цялесныя пашкоджанні. У гэтым жа раёне ў выніку ДТЗ пешаходу-сямікласніку нанесены цяжкія траўмы.
Вядома, май пабіў на Брэстчыне ўсе “рэкорды” па трагедыях: утапіўся ў водаправодным калодзежы трохгадовы хлопчык з Бярозаўшчыны, выпала з акна восьмага паверха зноў жа трохгадовае дзіця ў Брэсце. У Столінскім раёне быў здзейснены наезд матацыклістам-дзесяцікласнікам на аднавяскоўца, які памёр у бальніцы. Дарэчы, гора-кіроўца не меў правоў на кіраванне матацыклам. Месцам яшчэ двух здарэнняў стала Століншчына. Удзельнік аднаго з іх залез на абгароджаную жалезабетоннай агароджай воданапорную вежу, не ўтрымаўся і ўпаў, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Наступная трагедыя адбылася з сямігадовым хлопчыкам, які, гуляючы ў двары дома без нагляду бацькоў, свабодна прабраўся ў трансфарматарную падстанцыю №958, пашкодзіў электрычным токам канечнасці дзвюх рук і перадплечча.
На Лунінеччыне падлетак кінуўся на рэйкі перад цягніком, які набліжаўся, і быў смяротна траўміраваны.
Усім трэба памятаць, што ў першую чаргу менавіта дарослыя абавязаны аберагаць жыццё і здароўе свайго дзіцяці, таму неабходна пастаянна нагадваць яму пра правілы бяспечных паводзін у грамадстве: дома і за яго межамі, ва ўстановах адукацыі, у месцах масавага знаходжання людзей. Асаблівую ўвагу трэба надаваць растлумачэнню правілаў паводзін на вадаёмах, у межах аўтамабільных дарог і чыгуначнага палатна. Неабходна памятаць аб тым, што цікавасць у дзяцей заўсёды выклікаюць закінутыя будынкі і збудаванні, вадаёмы, кар’еры і іншыя падобныя аб’екты. У сувязі з гэтым неабходна пастаянна праводзіць давяральныя гутаркі з дзецьмі, пад час якіх можна цікавіцца, дзе і з кім яны праводзяць свой вольны час. У выпадку, калі ў выхаванні дзіцяці ў вас узнікаюць цяжкасці, трэба абавязкова звяртацца да спецыялістаў устаноў адукацыі.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод ад траўмаў і насілля гіне каля мільёна дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, а дзясяткам мільёнаў патрэбны спецыялізаваная медыцынская дапамога і бальнічны догляд....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика