У бельгійскім Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на жанчын-паліцэйскіх. 21.by

У бельгійскім Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на жанчын-паліцэйскіх

06.08.2016 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У бельгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на дзвюх жанчын-паліцэйскіх. Падчас нападу ён крычаў “Алах акбар”. Інцыдэнт здарыўся 6 жніўня. Адна з жанчын атрымала глыбокія нажавыя раненні твару і была дастаўленая ў лякарню, у другой нязначныя пашкоджанні. Жыццям паліцэйскіх нічога не пагражае.

Нападнік быў застрэлены паліцыяй і сканаў ад атрыманых ранаў, паведамляюць замежныя СМІ.

Прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль напісаў у сваім Твітары, што рэзка асуджае напад у Шарлеруа і будзе ўважліва сачыць за сітуацыяй. Нягледзячы на такое здарэнне, МУС краіны не стаў мяняць узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Бельгіі

Гэты горад раней служыў базай для некаторых джыхадыстаў, якія спрычыніліся да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года і ў Бруселі сёлета ў сакавіку.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бельгійскім горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына напаў на дзвюх жанчын-паліцэйскіх. Падчас нападу ён крычаў “Алах акбар”. Інцыдэнт здарыўся 6 жніўня. Адна з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика