Відэа валявой перамогі БАТЭ над "Мінскам". 21.by

Відэа валявой перамогі БАТЭ над "Мінскам"

13.08.2016 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: twitter.com

У суботу, 13 жніўня, прайшлі тры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ на сваім полі ў прысутнасці 4355 заўзятараў атрымаў валявую перамогу над "Мінскам" — 3:1. Лік адкрыў Аляксандр Сачыўка на 24-й хвіліне. Барысаўчане адыграліся ў канцы першага тайма (на 40-й і 44-й хвілінах), вызначыліся Валерыяне Гвілія (ён забіў свой першы гол за БАТЭ і зрабіў гэта ў браму сваёй былой каманды) і Віталь Радзівонаў. А на 51-й Каспарс Дубра паставіў пераможную кропку.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Верамко, Дубра, Іваніч, Жаўнерчык, Рыас, Радзівонаў (капітан, Мазалеўскі, 69), Стасевіч (Глеб, 60), Палякоў, Гардзяйчук (Карніцкі, 76), Кендыш, Гвілія.

У іншых сённяшніх матчах салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у мінскага "Дынама" — 3:1, брэсцкае "Дынама" перамагло бабруйскую "Белшыну" — 2:1. Два матчы прайшлі ў пятніцу: "Крумкачы" — "Іслач" — 0:1, "Віцебск" — "Нёман" — 1:1. У нядзелю згуляюць "Граніт" і "Славія", "Нафтан" і "Тарпеда-БелАЗ", "Слуцк" і "Гарадзея". У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 44 ачкі, у "Шахцёра" — 31.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: twitter.com У суботу, 13 жніўня, прайшлі тры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ на сваім полі ў прысутнасці 4355 заўзятараў атрымаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика