Следчы камітэт: У ГЦ “Еўропа” быў адзін нападнік, яму пагражае смяротная кара. 21.by

Следчы камітэт: У ГЦ “Еўропа” быў адзін нападнік, яму пагражае смяротная кара

09.10.2016 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На 17-гадовага маладога чалавека, які ўчыніў напад на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску, завялі крымінальную справу. Ён падазраецца ў забойстве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка Следчага камітэта Аляксея Волкава. За ўчыненае нападніка могуць асудзіць да смяротнай кары.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, нападнік быў адзін. Чуткі пра дваіх падазраваных з’явіліся з прычыны таго, што людзі бачылі аднаго чалавека спачатку з бензапілой, а потым з сякерай.

Нагадаем, што напад на ГЦ “Еўропа” адбыўся ў суботу ў другой палове дня: малады чалавек 1998 года нараджэння прыйшоў у цэнтр з уключанай бензапілой і напаў на жанчыну-прадаўца. Ён рэзануў сваю ахвяру і тая загінула на месцы. Яшчэ адна жанчына атрымала раненні: гэта 46-гадовая наведніца гандлёвага цэнтру, якой нанеслі ўдары сякерай у вобласць грудной клеткі і перадплечча. Яна ў 10-й лякарні ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 17-гадовага маладога чалавека, які ўчыніў напад на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску, завялі крымінальную справу. Ён падазраецца ў забойстве, паведамляе БЕЛТА са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика