У Кіеве п'яны на "Мерсэдэсе" знес помнік беларусу Жызнеўскаму
10.10.2016 16:38
—
Разное
|
![]() Фота: glavcom.ua У Кіеве зруйнаваны помнік ураджэнцу Гомеля Міхаілу Жызнеўскаму. Беларус загінуў на Майдане ў студзені 2014 года, у цэнтры ўкраінскай сталіцы яму было ўсталявана два помнікі. Адзін з іх — проста пасярод вуліцы Міхаіла Грушэўскага, дзе і быў забіты Жызнеўскі, — 9 кастрычніка знес белы "Мерсэдэс", якім, па папярэдніх звестках, кіраваў п'яны. "У Кіеве кіроўца на шалёнай хуткасці ўехаў у помнік УНСАўцу, Герою Нябёснай Сотні Міхаілу "Локі" Жызнеўскаму! Помнік зруйнаваны, кіроўца, па папярэдніх звестках, п'яны", — украінскі журналіст Назар Прыходзька. Удар быў настолькі моцным, што ў аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі. Журналіст дадаў, што з кіроўцам "няхай разбіраецца паліцыя", а помнік трэба неадкладна ўзнавіць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: glavcom.ua У Кіеве зруйнаваны помнік ураджэнцу Гомеля Міхаілу Жызнеўскаму. Беларус загінуў на Майдане ў студзені 2014 года, у цэнтры ўкраінскай сталіцы яму было... |
|