Медсястра псіхіятрычнай лякарні скрала ў пацыентаў буйную суму грошай. 21.by

Медсястра псіхіятрычнай лякарні скрала ў пацыентаў буйную суму грошай

07.12.2016 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Медсястру Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні "Магілёўцы" (Пружанскі раён) падазраюць у крадзяжы ў пацыентаў буйной сумы грошай. Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама Ілля Помін. Паводле яго слоў, у міліцыю з заявай звярнуўся галоўны лекар бальніцы і паведаміў пра скрадзеныя грошы.

У адносінах 52-гадовай жанчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "крадзеж" (ч. 1 арт. 205 КК). Яе падазраюць у тым, што ў сакавіку-кастрычніку 2016 года яна завалодала пенсійнымі грашовымі сродкамі пацыентаў. Пацярпелых двое, у іх было скрадзена каля 4 тысяч рублёў. У жанчыны знайшлі толькі частку гэтых грошай. Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Медсястру Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні "Магілёўцы" (Пружанскі раён) падазраюць у крадзяжы ў пацыентаў буйной сумы грошай. Пра гэта БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика