Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

06.01.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 3 ПА 6 студзеня бягучага года на базе Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад- сярэдняя школа праводзілася рэпетыцыйнае тэсціраванне па ўсіх прадметах для вучняў 10-11 класаў школ раёна. Прыняць удзел у тэсціраванні выказалі жаданне 330 школьнікаў.
 ***
ПЕРШЫМ у новым годзе з’явіўся на свет у радзільным аддзяленні Мядзельскай ЦРБ 2 студзеня ў 16 гадзін хлопчык. Яго нарадзіла маладая жанчына з аграгарадка Баяры.
 ***
ПАДВЕДЗЕНЫ вынікі абласных конкурсаў сярод моладзі. Дырэктар ДУ «Мядзельскі ФАЦ» Андрэй Русак стаў пераможцам у намінацыі «Малады лідар Міншчыны» ў галіне спорту і турызму. Марына Апанасёнак, першы сакратар РК ГА «БРСМ», стала пераможцам фотаконкурсу «Міншчына вачамі маладых» у намінацыі «Міншчына — мая маленькая Радзіма».
 ***
У НДЦ «ЗУБРАНЯ» ў змене «Навагодні лес — месца цудаў» 30 снежня адбыўся XII рэспубліканскі конкурс вакальнай творчасці ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі» ў намінацыях «Сольны эстрадны спеў», «Эстрадныя вакальныя калектывы», «Сольны народны спеў», «Народныя вакальныя калектывы», «Аўтарская песня». У конкурсе прынялі ўдзел 19 вакальных калектываў і 80 сольных выканаўцаў з усіх куткоў нашай краіны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 3 ПА 6 студзеня бягучага года на базе Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад- сярэдняя школа праводзілася рэпетыцыйнае тэсціраванне па ўсіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика