У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына (фота). 21.by

У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына (фота)

14.01.2017 15:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына 1970 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу — інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў экстраныя службы ў 2.43. На момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем, а дах і перакрыцце абваліліся. Суседзі паведамілі, што ў доме могуць быць людзі.

Труп гаспадыні знайшлі ў пакоі на падлозе. Пошук загінулай быў ускладнены высокай тэмпературай, шчыльным задымленнем і частковым абвалам канструкцыяў унутры дома. Жанчына нідзе не працавала, жыла ў доме з мужам, суседзі характарызавалі яе здавальняюча.

Па факце інцыдэнту Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Сярод прычын пажару разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінула жанчына 1970 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу — інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика