У Мачулішчах пад Мінскам адбыўся выбух у гаражах (фота). 21.by

У Мачулішчах пад Мінскам адбыўся выбух у гаражах (фота)

20.01.2017 21:34 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У Мачулішчах пад Мінскам адбыўся выбух у гаражах (фота)
Фота: abw.by

У пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 20 студзеня прагрымеў выбух у гаражна-будаўнічым кааператыве "Аўтатурыст". Як піша abw.by, здарэнне адбылося прыкладна а палове пятай вечара.

Відавочцы кажуць, што выбух было чуваць на ўсе Мачулішчы. На месцы здарэння назіралася моцнае задымленне. Туда прыбыло шмат пажарнікаў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што абваліўся адзін з гаражоў. Пры інцыдэнце, паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя: нібыта аднаго з мужчын павезлі ў лякарню.

Афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка распавяла, што выбух адбыўся ў двухпавярховым будынку. Пасля выбуху будынак абрынуўся. Таксама Барэйка пацвердзіла, што пры здарэнні ёсць пацярпелыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by У пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 20 студзеня прагрымеў выбух у гаражна-будаўнічым кааператыве "Аўтатурыст". Як піша abw.by, здарэнне адбылося прыкладна а...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика