У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна
09.02.2017 12:50
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна. У міліцыю звярнуўся 25-гадовы жыхар вёскі Дуброва. Паводле яго слоў, ён разбіраў пусты дом у раёне лесанарыхтоўчага пункта каля вёскі Ветчын. ППШ быў схаваны ў нішы паміж сценаў. Нягледзячы на адсутнасць прыкладу, зброя знаходзіцца ў добрым стане, з яе можна страляць. Пісталет-кулямёт быў выпушчаны ў 1943 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Жыткавіцкім раёне падчас разбору дома знайшлі пісталет-кулямёт Шпагіна. У міліцыю звярнуўся 25-гадовы жыхар вёскі Дуброва. Паводле яго слоў, ён...
|
|