У хлопчыка, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік, атручэння няма. 21.by

У хлопчыка, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік, атручэння няма

09.02.2017 17:02 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

У хлопчыка, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік, атручэння няма
Фота: chto-proishodit.ru

Лекары не выявілі прыкметаў атручэння ў гадавалага хлопчыка з Рэчыцы, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Папкоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, маці мыла вокны, калі яе сын перакуліў на сябе бутэльку са шклоачышчальнікам. Паводле папярэдніх зветак, частка вадкасці трапіла дзіцяці на твар і ў рот.

Па словах Папкова, хлопчык суткі знаходзіўся пад наглядам лекараў, а потым яго пад распіску маці выпісалі дадому. Здароўю дзіцяці нічога не пагражае.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: chto-proishodit.ru Лекары не выявілі прыкметаў атручэння ў гадавалага хлопчыка з Рэчыцы, які перакуліў на сябе шклоачышчальнік. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • женский спортивный модный костюм в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика