У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover (фота). 21.by


У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover (фота)

20.03.2017 20:39 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A
У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover (фота)
Фота: gaibrest.by

У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover Discovery. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 сакавіка. Кіраваў аўтамабілем 34-гадовы мужчына, які быў у стане алкагольнага ап'янення — больш за 2 праміле. Праўда, як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, кіроўца заявіў ДАІшнікам, што гэта не яго машына, а ён аказваў дапамогу віртуальнаму вадзіцелю. Ды ў салоне знайшоўся партфель з дакументамі на імя прысутнага. Высветлілася, што раней мужчына прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ 89 разоў.

Легкавік знаходзіцца на штрафной стаянцы, праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Брэсце з меліярацыйнага канала выцягвалі Land Rover Discovery. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 сакавіка. Кіраваў аўтамабілем 34-гадовы мужчына, які быў у...

Комментарии


 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


Яндекс.Метрика