У пажылых лягчэй украсці. 21.by

У пажылых лягчэй украсці

12.04.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяспека пажылых людзей – адна з галоўных задач, што стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення праз свой узрост і стан здароўя становяцца найбольш даступнымі для здзяйснення ў адносінах да іх злачынстваў. Сёлета за тры месяцы на тэрыторыі раёна зарэгістраваны чатыры крымінальна-караемыя злачынствы ў адносінах да пажылых людзей. Гэта крадзяжы, якія падпадаюць пад артыкул 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Два з іх адбыліся на тэрыторыі Крыўлянскага сельсавета.
Пажылыя людзі павінны выконваць меры асцярожнасці: не хаваць дома вялікія сумы грошай, па магчымасці карыстацца паслугамі банкаў, а таксама не хаваць грошы і каштоўныя рэчы на бачных месцах, а запасныя ключы ад дома – у лёгкадаступных месцах (пад дыванком ля дзвярэй, у паштовай скрынцы і г. д.); заўсёды правяраць, ці ўсе вокны дома альбо кватэры зачыненыя, нават калі выходзіце на кароткі час; не адчыняць дзверы незнаёмым і малазнаёмым людзям; пры сустрэчы з прадстаўнікамі розных сацыяльных службаў трэба патрабаваць пасведчанне; не купляць у незнаёмых з рук электрабытавыя ці іншыя тавары; не даваць буйныя сумы ў доўг без юрыдычнага афармлення; не ўступаць у размову з асобамі, якія прапануюць зняць чары.
Нагадваю, што за дробны крадзеж маёмасці паводле заканадаўства прадугледжваецца адказнасць – штраф ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт.
Крадзеж караецца грамадскімі работамі, ці штрафам, ці выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам на 6 месяцаў, ці абмежаваннем волі да трох гадоў, ці пазбаўленнем свабоды на той жа тэрмін.
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспека пажылых людзей – адна з галоўных задач, што стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення праз свой узрост і стан здароўя становяцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика