Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус “Барусіі”. 21.by

Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус “Барусіі”

12.04.2017 16:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: АР

Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус футбольнага клуба “Барусія”. Вядома, што гэта ісламскі экстрэміст, паведамляе сайт sueddeutsche.de. Нямецкая паліцыя не называе яго прозвішча. Пошук іншага ісламскага экстрэміста працягваецца.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне ў Дортмундзе адбылося ўвечары 11 красавіка перад матчам ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж “Барусіяй” і “Манака”. Каля аўтобуса з нямецкай камандай адбыліся тры выбухі, пашкоджанні атрымаў футбаліст Марк Бартра, кантузія ў паліцыянта, які суправаджаў “Барусію”. У выніку матч быў перанесены на 12 красавіка. На месцы здарэння знайшлі лістоўкі з ісламісцкімі лозунгамі. Дарэчы, улады Германіі так і не заявілі, што гэта быў тэракт, гаворка пакуль ідзе “тэрарыстычную скіраванасць нападу”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АР Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус футбольнага клуба “Барусія”. Вядома, што гэта ісламскі экстрэміст, паведамляе сайт sueddeutsche.de. Нямецкая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика