Двух аматараў сэлфі знялі з 20-павярховага дома ў Брэсце. 21.by

Двух аматараў сэлфі знялі з 20-павярховага дома ў Брэсце

18.05.2017 22:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: zastavki.com

У Брэсце двух першакурснікаў мясцовай ВНУ прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Прычынай стала іх самавольнае пранікненне на дах 20-павярховага дома, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС аблвыканкама Сяргея Дучэнкі.

Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 17 траўня. Начальнік ЖЭС паведаміў у міліцыю, што на дах дома забраліся два невядомыя. Па яго словах, пабочныя асобы забраліся на тэхнічны паверх, спілавалі навясны замок на металічных дзвярах і па пажарнай лесвіцы забраліся на дах 20-павярховага дома.

Нарад патрульна-паставой службы, які прыбыў па выкліку, загадаў аматарам сэлфі спусціцца ўніз. Ён жа даставіў хлопцаў у апорны пункт міліцыі. Там на двух 18-гадовых студэнтаў БрДТУ склалі адміністрацыйныя пратаколы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: zastavki.com У Брэсце двух першакурснікаў мясцовай ВНУ прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Прычынай стала іх самавольнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика