У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў трохгадовы хлопчык. 21.by

У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў трохгадовы хлопчык

22.05.2017 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў маленькі хлопчык, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыны Драньковай.

Здарэнне адбылося 20 траўня каля 16.15 у аграгарадку Чарнаўчыцы. Чатыррохгадовае дзіця звалілася з акна інтэрната. Пры падзенні на казырок будынка ён атрымаў розныя траўмы. Дзіця давялося шпіталізаваць у рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной лякарні. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Паведамляецца, што перад гэтым малы разам з сямігадовай сястрой гуляў у агульным калідоры без нагляду дарослых. Потым ён уцёк ад дзяўчынкі. Калі бацькі пачалі яго шукаць, то пабачылі адчыненае акно і сына, які ляжаў на даху прыбудовы. Яны самі даставілі пацярпелага ў лякарню.

Праверкай гэтага інцыдэнту займаецца Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Следчыя апыталі блізкіх хлопчыка, суседзяў. Таксама прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Брэсцкім раёне з акна чацвёртага паверха выпаў маленькі хлопчык, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы упраўлення Следчага камітэта па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика