З моста на вуліцы Арлоўскай звалілася малалітражка Daewoo Matiz. 21.by

З моста на вуліцы Арлоўскай звалілася малалітражка Daewoo Matiz

24.05.2017 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска

З моста над праспектам Пераможцаў у Мінску ранкам 24 траўня зваліўся легкавы аўтамабіль. Пра падрабязнасці інцыдэнту агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы.

Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы. Кіроўца Daewoo Matiz рухаўся па вуліцы Арлоўскай у напрамку праспекта Пераможцаў. Аўтамабіль спярша наехаў на раздзяляльную паласу, потым збіў металічную агароджу і зваліўся з пуцеправода. 

Кіроўца быў прышпілены. Яго даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма". Прычыны ДТЗ удакладняюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска З моста над праспектам Пераможцаў у Мінску ранкам 24 траўня зваліўся легкавы аўтамабіль. Пра падрабязнасці інцыдэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика