У Гродне аўтамабіль без кіроўцы наехаў на пенсіянерку (фота). 21.by

У Гродне аўтамабіль без кіроўцы наехаў на пенсіянерку (фота)

24.05.2017 17:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaigrodno.by

У Гродне аўтамабіль Ford без кіроўцы наехаў на пенсіянерку. Здарэнне адбылося ў аўторак у другой палове дня. Па словах мужчыны, ён пакінуў легкавік у двары (паставіў на ручны тормаз і перадачу) і пайшоў дахаты. Праз нейкі час машына знікла. Мужчына пабачыў непадалёку жанчыну, якая ляжала на пешаходнай дарожцы. Высветлілася, што Ford паехаў і збіў пенсіянерку, а пасля працягнуў рух і апынуўся ў кювеце.

Жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі. Хуткую і міліцыю выклікаў сам кіроўца, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Падобнае здарэнне адбылося 14 траўня ў Віцебску. Там Toyota без кіроўцы наехала на 70-гадовую жанчыну, яна загінула.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by У Гродне аўтамабіль Ford без кіроўцы наехаў на пенсіянерку. Здарэнне адбылося ў аўторак у другой палове дня. Па словах мужчыны, ён пакінуў легкавік у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика