У аўтааварыі ў Сенненскім раёне загінула 17-гадовая дзяўчына. 21.by

У аўтааварыі ў Сенненскім раёне загінула 17-гадовая дзяўчына

25.05.2017 08:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Сур'ёзнае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Сенненскім раёне Віцебшчыны 24 траўня каля 14-й гадзіны.

Каля вёскі Бяленева аўтамабіль "Форд Фокус" сутыкнуўся з "Нівай", паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. "Фордам" кіравала 21-гадовая жыхарка гарадскога пасёлка Багушэўск. На пярэднім сядзенні яе аўто была 17-гадовая пасажырка, ззаду ў салоне ехалі яшчэ два пасажыры.

Аўтамабілем ВАЗ-2121 "Ніва" кіраваў 75-гадовы мужчына. Ён вёз у салоне аўто аднавяскоўца. Абодва яны пражываюць у Сенненскім раёне Віцебшчыны.

На закругленні дарогі кіроўца "Форда" зачапіла ўзбочыну, страціла кантроль над машынай, і яе аўто вынесла на паласу сустрэчнага руху. Там "Форд" на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў "Ніву". Ад атрыманых траўмаў 17-гадовая пасажырка "Форда" памерла на месцы. Шпіталізаваныя былі таксама два пасажыры "Форда" і кіроўца "Нівы" з пасажырам. Паведамляецца, што кіроўца "Нівы" трапіў у рэанімацыю. 

Як інфармуе БЕЛТА, Сенненскі райаддзел Следчага камітэта пачаў на дзяўчыну, якая кіравала "Фордам", крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Вядома, што кіроўца атрымала правы сёлета ў студзені.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by Сур'ёзнае ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ў Сенненскім раёне Віцебшчыны 24 траўня каля 14-й гадзіны. Каля вёскі Бяленева аўтамабіль "Форд Фокус"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика