Трое бабруйчан рабавалі пакупнікоў кантрафактнага алкаголю. 21.by

Трое бабруйчан рабавалі пакупнікоў кантрафактнага алкаголю

19.06.2017 21:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з YouTube

У суботу, 17 траўня, пад Слуцкам праваахоўнікі затрымалі трох бабруйчан пры разбойным нападзе. 

Як паведамляе прэс-служба УУС МІнскай вобласці, маладыя людзі прыкінуліся прадаўцамі кантрафактнага алкаголю. Яны знайшлі пакупнікоў на гэты тавар, але насамрэч збіраліся скрасці грошы ў пакупнікоў спіртнога. Сама сустрэча прадаўцоў і пакупнікоў адбывалася пад кантролем аператыўнай групы Слуцкага РАУС, якая займалася выкрыццём нелегальных "бутлегераў".

Бабруйчане прыехалі на тэрыторыю Слуцкага раёна на арандаваным грузавым мікрааўтобусе "Фіят-Дуката" на сустрэчу з пакупнікамі. Яны абяцалі прадаць нібыта наяўныя 500 літраў расійскай гарэлкі "Белая бяроза". На сустрэчы пакупніка запрасілі да мікрааўтобуса, каб ён сам агледзеў тавар. Але потым яго запхнулі ў салон, дзе пад пагрозай зброі запатрабавалі грошы. 

Аднак літаральна праз некалькі секундаў мікрааўтобус быў захоплены супрацоўнікамі АМАП УУС Мінскага аблвыканкама, зламыснікі былі затрыманыя. Як выявілася, напярэдадні слуцкія праваахоўнікі атрымалі інфармацыю пра групу маладых людзей, якая шукае пакупнікоў на нелегальна прывезеную ў Беларусь партыю гарэлкі "Белая бяроза". Міліцыянты спярша насамрэч лічылі, што маюць справу з нелегальнымі "Бутлегерамі".

Аднак падчас размовы з прадаўцамі "Белай бярозы" праваахоўнікі сталі сумнявацца ў наяўнасці алкаголю, адзначыў першы намеснік начальніка Слуцкага РАУС Аляксандр Шаравар. 

У затрыманых забралі пісталет, падобны да пісталета Макарава, нож, арандаваны мікрааўтобус "Фіят-Дуката", скрутак з рэчывам расліннага паходжання, грошы.

Дзеянні бабруйчан кваліфікаваныя як разбойны напад, учынены групай асобаў, з мэтай завалодання маёмасцю. Ім пагражае ад шасці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з YouTube У суботу, 17 траўня, пад Слуцкам праваахоўнікі затрымалі трох бабруйчан пры разбойным нападзе.  Як паведамляе прэс-служба УУС МІнскай вобласці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика