У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю (фота). 21.by

У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю (фота)

27.06.2017 22:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю. Ён атрымаў апёкі і траўмы электрычным токам. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, на рыбалцы юнак быў увечары 26 чэрвеня на чыгуначным мосце праз раку Ясельда ў раёне Паўночнай вуліцы. Паводле папярэдняй версіі, ён закрануў вудай лінію электраперадач. На рыбалцы пацярпелы быў адзін, хуткую яму выклікалі відавочцы. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адзначаецца, што хлопец выхоўваецца ў шматдзетнай сям’і, якая характарызуецца станоўча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бярозе 15-гадовы хлопец з рыбалкі трапіў у рэанімацыю. Ён атрымаў апёкі і траўмы электрычным токам. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Як інфармуе афіцыйная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика