У Гродне дзяўчынка праглынула швейную іголку. 21.by

У Гродне дзяўчынка праглынула швейную іголку

08.07.2017 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гродне 15-гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула швейную іголку. Падчас шыцця яна ўтрымлівала яе зубамі. Як піша “Медыцынскі веснік”, пацярпелую тэрмінова завезлі ў Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Быў зроблены рэнтгеналагічны здымак, з дапамогай якога лакалізоўвалася месцазнаходжанне іголкі. Дзяўчынка якраз пачала скардзіцца на востры боль у левым баку. Іголку знайшлі ў сценцы кішэчніка. З вялікімі тэхнічнымі цяжкасцямі лекары захапілі яе шчыпцамі і вывелі з страўнікава-кішачнага тракту. Пры гэтым сценка кішэчніка не была пашкоджана. Праз суткі дзяўчынку выпісалі з бальніцы.

Адзначаецца, што ў гродзенскай бальніцы гэта чацвёрты такі выпадак за апошнія пяць гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне 15-гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула швейную іголку. Падчас шыцця яна ўтрымлівала яе зубамі. Як піша “Медыцынскі веснік”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика