Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш. 21.by

Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш

21.07.2017 16:21 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Актывістку Femen, якая агалілася перад Лукашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш
Фота са старонкі Анжаліны Дзіаш у FB.

Актывістку Femen, што агалілася перад Лукашэнкам і Парашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш. З таго часу, як яна правяла акцыю перад прэзідэнтамі, сувязі з ёй няма, распавяла Еўрарадыё лідар Femen Ганна Гуцол:

"Мы не ведаем, дзе яна і што з ёй зараз адбываецца", — сказала Ганна Гуцол.

Анжаліна Дзіаш — грамадзянка Украіны. Яна скончыла Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Драгаманава. У Femen з 2009 года.

Дзіаш была заўважаная шмат у якіх акцыях руху. У 2016 годзе яна спрабавала разбіць фрагмент Берлінскай сцяны, прывезены у Кіеў.

Акцыя Анжаліны Дзіаш была першай пасля доўгага перапынку, якую Femen правялі ва Украіне. Па словах Ганны Гуцол, агаляючыся перад Лукашэнкам, Дзіаш помсціла за выкраданне актывістак руху ў Мінску ў 2011 годзе.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі Анжаліны Дзіаш у FB. Актывістку Femen, што агалілася перад Лукашэнкам і Парашэнкам, завуць Анжаліна Дзіаш. З таго часу, як яна правяла акцыю перад...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика