Навіны Мядзельшчыны. 21.by

Навіны Мядзельшчыны

24.07.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НАЙВЫШЭЙШЫХ паказчыкаў па вытворчасці малака з пачатку года дабіліся жывёлаводы фермы «Новікі» ААТ «Сваткі». За шэсць месяцаў надой малака ад каровы тут складае 3557 кілаграмаў. А ў індывідуальным спаборніцтве лідарства трымае Кацярына Баравая з фермы «Брылі» НП «Нарачанскі», якая надаіла ў сярэднім ад рагулі замацаванай групы па 3830 кілаграмаў малака.

***

У СТАЎБЦОЎСКІМ раёне прайшоў абласны веласіпедны тур, прысвечаны 72-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Удзел у ім прынялі работнікі апаратаў гар- і райвыканкамаў, старшыні раённых і Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў, працаўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама. У рамках тура прайшлі спаборніцтвы: па паркавым валейболе, фігурным ваджэнні веласіпеда, дартсе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і кіданні валёнак. У спаборніцтвах па валейболе каманда Мядзельшчыны заняла першае месца.

***

НОВЫ апарат магнітнай тэрапіі з’явіўся ў санаторыі «Прыазёрны». Ён дазваляе зняць боль, спазмы і ацёкі, прадухіліць запаленчыя працэсы. Скарыстацца гэтай паслугай можа кожны жадаючы.

***

У НДЦ «ЗУБРАНЯ» прайшоў конкурс талентаў «Фестываль мастацтваў» сярод дзяцей старэйшай узроставай групы. У першы адборачны дзень сабралася больш за 30 прэтэндэнтаў на выступленне ў фінальнай частцы конкурсу. Але па выніках адбору ў асноўны этап шоу-праграмы трапіла толькі 15 чалавек. Перамогу святкавала Таццяна Клішчэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАЙВЫШЭЙШЫХ паказчыкаў па вытворчасці малака з пачатку года дабіліся жывёлаводы фермы «Новікі» ААТ «Сваткі». За шэсць месяцаў надой малака ад каровы тут складае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика