Linkin Park напісалі развітальны ліст Чэстару Бенінгтану. 21.by

Linkin Park напісалі развітальны ліст Чэстару Бенінгтану

25.07.2017 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чэстар Бенінгтан. Фота: linkinpark.com

Linkin Park напісалі развітальны ліст Чэстару Бенінгтану — свайму франтмэну, які неспадзявана павесіўся ўночы на 20 ліпеня.

"Дарагі Чэстар, — гаворыцца ў лісце. — Нашы сэрцы разбітыя. Ударныя хвалі гора і адмаўлення ўсё яшчэ ахопліваюць нашую сям'ю, і мы ўсё яшчэ не можам прыняць тое, што адбылося.

Ты закрануў так шмат жыццяў! Можа быць, нават больш, чым ты сабе ўяўляў. У апошнія некалькі дзён мы адчувалі любоў і падтрымку, як з боку грамадства, так і асабістую, з усяго свету. Талінда [Бенінгтан, жонка музыкі. — Еўрарадыё] і сям'я цэняць гэта, і хочуць, каб свет ведаў, што ты самы лепшы муж, сын і бацька; сям'я ніколі не будзе цэлай без цябе".

"Твая адсутнасць пакідае пустэчу, якая ніколі не зможа быць запоўненай, — працягваюць музыкі. — Мы больш не пачуем твой шумны, смешны, амбіцыйны, крэатыўны, добры, шчодры голас. Мы спрабуем нагадаць сабе, што дэманы, якія забралі цябе ад нас, заўсёды былі часткай здзелкі. За тое, як ты спяваў пра гэтых дэманаў, усе і палюбілі цябе. А ты без боязі выцягваў іх на святло, і гэта вучыла нас быць больш чалавечнымі".

"Дзякуй за гэты дар. Мы любім цябе і вельмі па табе сумуем. Да новай сустрэчы, LP", — заканчваецца ліст.

22 ліпеня стала вядома, што Linkin Park адмянілі тур па паўночнай амерыцы ў падтрымку альбома "One More Light", які выйшаў 19 траўня.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэстар Бенінгтан. Фота: linkinpark.com Linkin Park напісалі развітальны ліст Чэстару Бенінгтану — свайму франтмэну, які неспадзявана павесіўся ўночы на 20 ліпеня. "Дарагі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика