У ДТЗ пад Кіевам пацярпела дзевяць беларусаў, у тым ліку дзеці. 21.by

У ДТЗ пад Кіевам пацярпела дзевяць беларусаў, у тым ліку дзеці

25.07.2017 17:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацсетак

У аўтааварыі пад Кіевам пацярпелі грамадзяне Беларусі, паведамляе ў сацсетках Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.

ДТЗ адбылося зранку на аўтатрасе Кіеў-Адэса. У яго трапілі тры аўтамабілі. Пры здарэнні пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Паводле інфармацыі Нацпаліцыі, кіроўца аўтамабіля "Нісан" з беларускімі нумарамі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе ўрэзаўся ў два аўтамабілі.

Ад "Нісана" пацярпелі "Сааб" з беларускімі нумарамі (у якім ехалі нашыя суайчыннікі) і "Міцубісі" з украінскімі нумарамі (у ім таксама ехалі беларускім грамадзяне). 

У каментары tut.by прэс-служба Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці паведаміла: "На шчасце, ні жыццям дзяцей, ні дарослых нічога не пагражае. Дзяцей даставілі ў лякарню ў Грабёнцы, дарослыя знаходзяцца ў лякарнібальніцы ў Белай Царквы. Толькі ў аднаго пацярпелага пераломы. Пакуль што мы высвятляем прычыны аварыі, мы не можам сказаць, ці былі пацярпелыя ў нецвярозым або стомленым стане".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак У аўтааварыі пад Кіевам пацярпелі грамадзяне Беларусі, паведамляе ў сацсетках Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика