У Оршы выратавальнікі ехалі з пажару і па дарозе ўратавалі тапельца. 21.by

У Оршы выратавальнікі ехалі з пажару і па дарозе ўратавалі тапельца

12.08.2017 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

70-гадовы пенсіянер з Оршы ледзь не патануў у Дняпры, на яго шчасце побач апынуліся выратавальнікі, якія прыехалі на пажар. Як паведамляе група ВКонтакте “МНС Віцебск”, разлік пажарных ужо завяршыў тушэнне будаўнічага смецця на тэрыторыі былога дзіцячага аздараўленчага летніка “Зорка” каля вёскі Чырвоная Харкаўка Аршанскага раёна, калі атрымаў паведамленне чалавека, які тануў у Дняпры.

Дзякуючы таму, што пенсіянер купаўся літаральна за 100 метраў ад месца пажару, выратавальнікі паспелі дастаць яго з вады. Мужчына быў ужо ў непрытомным стане, але, калі яму аказалі першую дапамогу, апрытомнеў. Пасля гэтага пажарныя перадалі пенсіянера брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС 70-гадовы пенсіянер з Оршы ледзь не патануў у Дняпры, на яго шчасце побач апынуліся выратавальнікі, якія прыехалі на пажар. Як паведамляе група ВКонтакте...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика