ДТЗ у Мінску: "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула з дарогі. 21.by

ДТЗ у Мінску: "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула з дарогі

23.08.2017 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ Першамайскага раёна горада Мінска

У Мінску на праспекце Незалежнасці "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула на мясцовы праезд. Пра ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага раёна Мінска Аксана Мяхедка.

Аўтааварыя адбылася 22 жніўня ў 20.40. Аўтамабіль ехаў на выезд з горада. ДАІ мяркуе, што кіроўца не справіўся з кіраваннем і наехаў на парапет. Ад удару машына вылецела на мясцовы праезд.

У аўто былі трое чалавек — кіроўца і двое пасажыраў, хлопец і дзяўчына. У выніку аварыі дзяўчыну з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма" даставілі ў лякарню хуткай меддапамогі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ Першамайскага раёна горада Мінска У Мінску на праспекце Незалежнасці "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула на мясцовы праезд. Пра ДТЗ агенцтву...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика