На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка. 21.by

На Століншчыне даішнікі затрымалі за рулём п'янага школьніка

04.09.2017 18:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэстчыны каля 2-й гадзіны ночы 2 верасня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Жыгулі". Фізічны стан хлопца, які знаходзіўся за рулём аўто, выклікаў у інспектараў падазрэнні, піша сайт gaibrest.by.

Падчас праверкі выявілася, што гэта быў 16-гадовы мясцовы жыхар, які не мае правоў кіроўцы. Медагляд пацвердзіў, што 11-класнік быў п'яны — 1,83 праміле.

На школьніка склалі адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, за кіраванне транспартам без правоў кіроўцы, за кіраванне без дакументаў і за кіраванне транспартам, які мае няспраўнасці. Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У аграгарадку Альшаны Столінскага раёна Брэстчыны каля 2-й гадзіны ночы 2 верасня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль "Жыгулі". Фізічны стан хлопца,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика